Агульнасць інтарэсаў збліжае і аб’ядноўвае

- 12:25Нам пішуць

Актывісты вучнёўскага аб’яднання “Сучаснік”, члены БРСМ і БРПА, бацькі і вучні, настаўнікі і аднавяскоўцы, усе неабыякавыя да будучага сваёй малой радзімы прынялі ўдзел у акцыі “Пасадзім сквер разам!” Месца для пасадкі было выбрана насупраць будынка Вердаміцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.Працавалі ўсе з вялікім энтузіязмам, спадзеючыся, што дрэўцы прыжывуцца і ў будучым упрыгожаць не толькі школу, але і будуць садзейнічаць утульнасці ў нашым аграгарадку.

Працоўнае навучанне ў апошні час стала адным з вядучых накірункаў ў грамадстве і адукацыі.Асноўная форма працоўнай адукацыі – практычны ўдзел грамадзян краіны ў той ці іншай працоўнай дзейнасці.Арганізацыя і правядзенне акцый – дзейсны сродак педагогікі супрацоўніцтва, аб’яднання розных сацыяльных груп у карыснай дзейнасці развіцця сацыяльнага партнёрства.

Які б характар ні насіла акцыя,яна з’яўляецца найбольш захапляючай формай работы ў працэсе выхавання патрыятызму і грамадзянскай адказнасці моладзі, таму што ўплывае на ўсе сферы свядомасці асобы вучня.Акцыі дазваляюць эфектыўна арганізоўваць розную практычную сацыяльна важную дзейнасць у прыродным асяроддзі. Важная задача акцыі – схіліць бацькоў да супрацоўніцтва і сумеснай дзейнасці.

Менавіта сумесная дзейнасць дарослых і дзяцей прынесла шмат прыемных момантаў, бо кожны ўносіў свой ўклад у стврэнне зялёнай зоны.З вялікім задавальненнем дзеці размервалі тэрыторыю, дапамагалі капаць ямы, прытрымлівалі саджанцы, тым самым паказваючы сваю любоў і павагу да роднага кутка. Дрэўцы, пасаджнаныя ў выніку сумеснай працы, будуць радаваць сваёй зелянінай і прыносіць задавальненне жыхарам і гасцям вёскі.

У выніку праведзенай акцыі было створана асяроддзе для больш цеснага супрацоўніцтва бацькоў, дзяцей і настаўнікаў.Агульнымі намаганнямі ўнесены ўклад у паляпшэнне прыроды роднага краю.
Штогод вясною стартуе акцыя “Пасадзі дрэва”, у якой самы актыўны ўдзел прымаюць вучні нашай школы. Дзеці разумеюць, што азеляненне – важная і патрэбная справа.Дрэва – сімвал жыцця, напамін аб неабходнасці абараняць прыроду.

Такім чынам, агульная задача бацькоў і настаўнікаў – адукацыя і выхаванне будучага пакалення, стварэнне умоў для развіцця . Значыць, школа і сям’я ва ўзаемадзеянні павінны не толькі вучыць і выхоўваць дзяцей, але і стварыць ўмовы для падрыхтоўкі сваіх выхаванцаў да актыўнага дарослага жыцця.

Дзейнасць бацькоў і настаўнікаў з’яўляецца для навучэнцаў прыкладам для пераймання.Калі дарослыя працуюь з энтузіязмам, то і моладзь будзе імкнуцца да гэтага.Пагэтаму самі дарослыя павінны брацца за любую работу з жаданнем, стараннасцю і адказнасцю, бо яны з’яўляюцца добрым прыкладам для падрастаючага пакалення.

Ала Аляксандраўна Скібіцкая,
бібліятэкар інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра, класны кіраўнік 8 класа ВПК Вердаміцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа Свіслацкага раёна, Гродзенскай вобласці.