Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у VI Форуме рэгіёнаў

- 10:47Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 17—18 ліпеня зробіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Санкт-Пецярбургу 18 ліпеня Аляксанд­р Лукашэнка разам з Прэзідэн­там Расіі Уладзімірам Пуціным прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Напярэдадні, 17 ліпеня, прэзідэнты правядуць нефармальную сустрэчу.