Бабуля побач з дзядулем

- 17:10Нам пішуць

У нашым класе прайшла чарговая сустрэча дзяцей са старэйшым пакаленнем — з сямейнымі парамі бабуль і дзядуляў Экстратавых, Салей, Міхно, Тананушка.


Для сваіх унукаў бабулі і дзядулі з’яўляюцца лепшымі сябрамі. Колькі добрых слоў казалі школьнікі пра сваіх бабуль і дзядуль! Прадстаўнікі старэйшага пакалення адказалі на пытанні хлопчыкаў і дзяўчынак, раcказалі пра свае захапленні, падзяліліся сваімі ўспамінамі аб дзяцінстве і юнацтве, раскрылі сакрэты сямейнага даўгалецця. Дзеці парадавалі гасцей вершамі, песнямі, конкурсамі. У канцы мерапрыемства школьнікі падарылі сваім блізкім памятныя сувеніры.

Сямейныя святы, сустрэчы з бабулямі і дзядулямі – гэта не толькі яркія і моцныя ўражанні, не толькі радасць. Гэта ўклад у выхаванне дзяцей, выпрацоўка іх арганізатарскіх здольнасцяў.

Марына ШЫШКО.