“Белая кветка” ў Віцебску

- 17:07Нам пішуць

21 мая на плошчы перад Свята-Успенскім кафедральным саборам Віцебска прайшла дабрачынная акцыя “Белая кветка”. На мерапрыемстве абвясцілі вынікі конкурсу дзіцячай творчасці “Вальс кветак” і фотаконкурсу “Дзеці ў храме”, арганізаваных Віцебскай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы і аддзелам адукацыі, спорту і турызму Віцебскага гарадскога выканаўчага камітэта.

Яслі-сад № 57 Віцебска з вялікім энтузіязмам прыняў удзел у мерапрыемствах, прычым на конкурсах былі прадстаўлены работы не толькі выхаванцаў і іх бацькоў, але і супрацоўнікаў установы адукацыі. Дыпломы ад аргкамітэта атрымалі сем’і Цімафея Паўлава і Максіма Пшоннага, а дыплом удзельніка фотаконкурсу “Дзеці ў храме” — Алена Яўневіч. Удзельнікі атрымалі таксама памятныя падарункі.