Беражом экалогію

Выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі і навучэнцы школ Слоніма прынялі актыўны ўдзел у абласным этапе Рэспубліканскага конкурсу на лепшы малюнак на экалагічную тэматыку.

Самымі юнымі пераможцамі ва ўзроставай катэгорыі ад 3 да 5 гадоў сталі выхаванцы ясляў-сада № 8 Слоніма: 5-гадовы Аляксей Ельнік з малюнкам “Пажар у казачным лесе” заняў 1-е месца, а Вікторыя Галенда, якой чатыры гады, апынулася на 3-ім месцы з работай “Адходы правільна збірай, кветачцы загінуць не дай”.

Ва ўзроставай групе ад 6 да 10 гадоў 1-е месца заняла Вікторыя Булыка з сярэдняй школы № 5 Слоніма (работа “Беражыце лес”), 2-е месца — Лізавета Кавальчук з ясляў-сада № 16 Слоніма (“Маша і экалогія”). 3-е месца за работу “Будучыня ў тваіх руках” атрымала Аляксандра Віткоўская (яслі-сад № 16 Слоніма).
Пераможцаў чакаюць дыпломы і прызы.

Святлана БУЛЫКА,
галоўны спецыяліст сектара агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі
аддзела адукацыі, спорту і турызму Слонімскага райвыканкама.

 

Пакінуць каментарый

Ваш электронны адрас не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *