З мэтай удасканалення сістэмы работы ва ўстановах адукацыі па здароўезберажэнні 30 лістапада 2017 года на базе Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці адбылося пасяджэнне педагагічнай майстэрні намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай і вучэбна-выхаваўчай рабоце па тэме “Арганізацыйна-кіраўнічыя аспекты работы ўстановы адукацыі па фарміраванні кампетэнцыі здароўезберажэння ў навучэнцаў”.
З сістэмай работы ўстановы адукацыі па фарміраванні кампетэнцыі здароўезберажэння ў навучэнцаў пазнаёміла ўдзельнікаў пасяджэння педмайстэрні намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Алёна Аляксандраўна Гаўрыльчук. На панараме педагагічных ідэй “Без здароўя немагчыма і шчасце” ўдзельнікі пазнаёміліся з комплексам аздараўленчых практыкаванняў методыкі Нішы, які прапанаваў настаўнік фізічнай культуры і здароўя В.М.Гукіш, прынялі ўдзел у інтэрактыўнай гутарцы “Кіберлудаманія: гульня як небяспека” ў 7 класе (класны кіраўнік В.А.Аляшкевіч). Аказалася пазнавальнай, займальнай і карыснай сітуатыўна-ролевая гульня з запрашэннем фельчара Гарадзечанскага ФАПа В.М.Цераховіч у 11 класе “Здароўе сям’і — здароўе нацыі” (класны кіраўнік В.У.Булойчык).
Падчас мерапрыемства “Дзевяць дзясятых нашага шчасця залежыць ад здароўя” класны кіраўнік 6 класа А.Т.Сіпайла прапанаваў навучэнцам стаць сапраўднымі ўдзельнікамі пасяджэння суда ў ролевай гульні “Суд над агнём “Агонь — сябар, агонь — вораг”. Удзел у мерапрыемстве прыняў запрошаны госць — першы намеснік начальніка Навагрудскага РАНС Д.С.Максімовіч. А зняць псіхалагічнае напружанне ўдзельнікі пасяджэння змаглі на занятках з элементамі трэнінгу “Час быць здаровым!”.
Завяршыла работу педагагічнай майстэрні экскурсія “Музейны чамадан” і музычная гасцёўня “Жыццё без усмешкі — гэта памылка”.
Алёна ГАЎРЫЛЬЧУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.