Аб гэтым заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак перад адкрыццём міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі маладых вучоных “Сацыяльна-працоўнае і дэмаграфічнае развіццё Рэспублікі Беларусь”.
“Беларусь ідзе па шляху фарміравання ўласнай нацыянальнай рамкі кваліфікацыі, удасканалення пытанняў нарміравання працы на базе тых нарматываў, якія ўнас ужо існуюць. Гэта тарыфна-кваліфікацыйныя даведнікі да прафесій і пасад, што склаліся ў нашай эканоміцы, — растлумачыў Аляксандр Румак. — Але свет не стаіць на месцы. Удасканальваюцца тэхналогіі, ствараюцца новыя вытворчасці. І гэтым выклікана неабходнасць фарміравання нацыянальнай рамкі кваліфікацыі. Былі пілотныя праекты ў шэрагу галін. Цяпер размова ідзе аб тым, каб стварыць сектаральныя саветы ў асноўных сферах дзейнасці”. Ён падкрэсліў, што ў гэтай рабоце хацелася б больш актыўнага ўдзелу бізнесу. “У Расіі ў гэтых працэсах удзельнічаюць галіновыя аб’яднанні наймальнікаў, таму што гэта трэба ў першую чаргу для бізнесу. Менавіта ён ставіць пытанне аб неабходнасці фарміравання характарыстык для новых вытворчасцей, пасад”, — падкрэсліў намеснік міністра.
Канферэнцыя, якая праходзіла ў рамках Года навукі ў Беларусі, сабрала ў Мінску каля 60 маладых вучоных з Беларусі, Расіі, Украіны і Азербайджана. На пленарным пасяджэнні эксперты акрэслілі бягучую сітуацыю і розныя аспекты рынку працы, працоўнай міграцыі, дэмаграфіі і функцыянавання сацыяльнай сферы краін-удзельніц. Аб гэтым заявіў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак.