Змена ў летнім аздараўленчым лагеры з дзённым знаходжаннем “Дружба” для 60 навучэнцаў Вялікабераставіцкай сярэдняй школы імя С.В.Прытыцкага праходзіла пад дэвізам “Планета 3D: Dружи! Dерзай! Dействуй!”.
Дзеці цікава правялі час, запрашаючы да сябе гасцей. Самымі жаданымі былі бонсцікі — жыхары планеты Банітрон-24. Нашы вучні раніцай сустракалі іх, цікавіліся іх інтарэсамі і прапанавалі пагуляць на планеце 3D. Разам яны пабывалі на мерапрыемствах у Бераставіцкай раённай бібліятэцы, працавалі ў творчай майстэрні “Папяровае асарці” ў Цэнтры творчасці дзяцей і моладзі, азнаёміліся з асаблівасцямі работы ратавальнікаў, удзельнічалі ў віктарыне “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, конкурсах малюнкаў “Намалюем казку разам”, “Мой сябар”, “Бонсцікі і правілы дарожнага руху”, гульнях-шоу “Ты — супер!”, “Міс і містар лагера”, чыталі творы Янкі Купалы і Якуба Коласа, глядзелі фільм “100 імёнаў Беларусі”.
Па словах выхаванцаў, самымі цікавымі мерапрыемствамі змены сталі работа ў лабараторыях міні-праектаў, экскурсія “Помнікі Бераставіцы”, наведванне музея “Спадчына”, спартыўныя святы, эстафеты і спартландыі, дзе вызначалі самых хуткі, спрытных, смелых; таварыскія сустрэчы па футболе і піянерболе.
Валянціна КАРПУЦЬ,
дырэктар дзіцячага летняга аздараўленчага лагера “Дружба”
пры Вялікабераставіцкай сярэдняй школе імя С.В.Прытыцкага.