Зімовыя канікулы заўсёды прыносяць шмат дзівосных прыгод.
З пачатку навучальнага года я разам з аднакласнікамі наведваю клуб “Юных выратавальнікаў-пажарных”, які быў адкрыты на базе нашай Верасніцкай сярэдняй школы Жыткавіцкім раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях. За гэты час мы шмат чаго даведаліся аб правілах бяспечных паводзін, аб тым, як працуе служба выратавальнікаў.
Вынікам работы клуба стала тое, што 6 студзеня наша каманда ў складзе шасці чалавек прадстаўляла Жыткавіцкі раён на занальным этапе гульні “Брэйн-рынг” у Мазыры.
У спаборніцтве прымалі ўдзел шэсць каманд нашага рэгіёна: з Лельчыцкага, Ельскага, Петрыкаўскага, Калінкавіцкага, Мазырскага, Жыткавіцкага раёнаў. Гульня была арганізавана такім чынам, каб кожная каманда паспрабавала свае сілы з усімі ўдзельнікамі гульні. На працягу шасці тураў удзельнікі паказвалі свае тэарэтычныя веды. Сумна не было нікому.Усё адбывалася вельмі хутка, эмацыянальна. Добры настрой быў гарантаваны кожнаму. З хваляваннем чакалі вынікаў. УРА! Наша каманда заняла прызавое трэцяе месца. Вельмі задаволеныя, мы вярталіся дадому. З карысцю прайшлі цікавыя заняткі з інспектарам групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Янам Уладзіміравічам Хмялеўскім і класным кіраўніком Ганнай Аляксееўнай Гардзейчык. Першая спроба была, на наш погляд, паспяховай, але нам яшчэ ёсць да чаго імкнуцца.
Юрый Халімончык,
навучэнец 8 класа Верасніцкай сярэдняй школы.