Бумеранг дабра

- 15:53Нам пішуць

У піянерскай дружыне «Альтаір» Гародзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці стартаваў праект «Бумеранг дабра». Гэтую дзіцячую ініцыятыву падтрымалі бацькі і педагогі ўстановы. Дапамогу ветэранам, пажылым і адзінокім людзям, догляд за помнікамі загінулым воінам у гады Вялікай Айчыннай вайны ў аграгарадку Гарадзечна і магілай воіна-афганца М.І.Шуляка — гэта тыя нешматлікія справы, якія мы ўжо паспелі зрабіць.

З 14 лістапада ў рамках праекта стартаваў конкурс-рэклама «Птушыная сталовая». Дзеці разам са сваімі бацькамі зрабілі кармушкі, а 25 лістапада кожны піянерскі атрад прадэманстраваў сваю творчасць, прарэкламаваў кожную кармушку. Пасля конкурсу ўсе «Птушыныя сталовыя» вывешаны на дрэвах каля школы.

Таксама ў Навагрудскім раёне быў арганізаваны «Дзень дабра». Напярэдадні дадзенага мерапрыемства ва ўстанове адукацыі быў арганізаваны пункт збору канцылярскіх прылад у падарунак выхаванцам Навагрудскага СПЦ.

А яшчэ мы рыхтуем шмат сюрпрызаў напярэдадні Новага года і Каляд хлопчыкам і дзяўчынкам з дзіцячага садка, мнагадзетных сем’яў, адзінокім пажылым людзям. Мы спадзяёмся, што нашы маленькія добрыя справы зробяць чыёсьці жыццё крыху ярчэйшым.

Ала БАХАРЭВІЧ,
педагог-арганізатар
Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.