Бяспечнае лета

- 16:38Нам пішуць

З мэтай выключэння магчымасці стварэння перадумоў для ўзнікнення надзвычайных сітуацый у дзяржаўнай установе адукацыі “Спецыяльны дзіцячы сад № 20 г. Магілёва” ладзіцца мноства карысных і цікавых мерапрыемстваў з выхаванцамі і дарослымі па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці дзяцей дашкольнага ўзросту, як у дзіцячым садзе, так і дома. Нашы дзеці вельмі любяць, калі ў іх у гасцях бываюць супрацоўнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях Ленінскага раёна г. Магілёва. Апошняя сустрэча была вельмі карысная: дашкольнікі ўспомнілі і замацавалі правілы паводзін пры ўзнікненні пажару, узялі ўдзел у трэнінгах “Тэлефон”, “Як весці сябе ў выпадку задымлення”, пабывалі ў ролі ратавальнікаў.

Выдатнай нагодай аднавіць у хлопчыкаў і дзяўчынак правілы бяспекі на дарогах стаў Міжнародны дзень святлафора, які адзначаюць 5 жніўня ў дзень устаноўкі першага святлафора.

Займальна адзначылі гэты дзень нараджэння нашы выхаванцы: усе зрабіліся вадзіцелямі і адправіліся ў госці ды Святлафора. На шляху было шмат выпрабаванняў: дзеці паўтарылі правілы дорожнага руху, успомнілі дарожныя знакі рознага прызначэння, паслухалі казку пра Святлафор. А яшчэ трапілі на выставу малюнкаў “У краіне бяспекі”, падрыхтаваную дзецьмі старэйшай группы, разгадалі простыя і складаныя загадкі пра віды транспарту; пагулялі ў гульню “Чырвоны, жоўты, зялены”; пракаціліся на наземным і падземным транспарце; замацавалі веданне бяспечных паводзін на двары і вуліцы.

Вось так карысна і цікава праходзяць канікулы ў нашым дзіцячым садзе.

Людміла Георгіеўна ГЕТМАНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці спецыяльнага дзіцячага садка № 20 Магілёва.