Чаму вучацца сёння дзеці, вывучаючы ганчарную справу?

- 12:34Образование, Приложение, Шестой день

Ганчарны промысел адносіцца да найбольш старажытных і шырока распаўсюджаных відаў рамёстваў. Але сёння ён усё радзей выкарыстоўваецца па прамым прызначэнні — для вырабу талерак, гаршкоў, збаноў, чар і чарпакоў, якімі штодня карысталіся нашы далёкія продкі. Чаму ж вучацца сёння дзеці, вывучаючы ганчарную справу, высветліла карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

У Жлобінскім гарадскім цэнт­ры творчасці дзяцей і моладзі “Эўрыка” аб’яднанне па інтарэсах “Арыбал”, якое 20 гадоў узначальвае педагог дадатковай адукацыі Уладзімір Панамароў, — адно з самых запат­рабаваных. На сённяшні дзень да педагога тройчы на тыдзень прыходзяць 4 групы дзяцей. Усяго — каля пяці дзясяткаў чалавек. Праграма навучання разлічана на 3 гады.

У першы год, азнаёміўшыся з прыёмамі ручной лепкі і навучыўшыся карыстацца качалкай для вырабу рэчаў з пласту гліны, выконваць нескладаны дэкор з каўбасак, кропель, шарыкаў, дзеці ствараюць нескладаныя вырабы: алоўніцу, падсвечнік, кветкавае кашпо, шкатулку.

Толькі правільна і хутка раскачваць роўныя шарыкі, каўбаскі, цыліндры і разнастайныя жгуцікі, а потым вырабляць з іх патрэбныя дэталі сучаснаму камп’ютарызаванаму пакаленню прыходзіцца яшчэ павучыцца, — заўважае Уладзімір Іванавіч. — Пры гэтым важна паспяваць адсоч­ваць, каб гліняная маса была не занадта мокрая і не занадта сухая, заставалася пластычнай і не ліпла да рук. Часта для сучасных дзяцей гэта задача не з простых. Ім не хапае ўседлівасці, цярпення, уважлівасці, акурат­насці.

Чытайце матэрыял Марыны КУНЯЎСКАЙ у дадатку “Шосты дзень” у нумары ад 28 лютага 2023 года.