Чытанне — лепшы занятак

- 15:16Нам пішуць

Тыдзень юнага чытача прайшоў у Субацкім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Ваўкавыскага раёна.

Лепшай за кнігу можа быць толькі кніга. У гэтым у чарговы раз пераканаліся вучні 4 класа, падарожнічаючы па Кніжным царстве. Дзеці гулялі па вуліцы Загадак, праспекце Казак, наведалі бюро Знаходак, сталі ўдзельнікамі літаратурнай віктарыны, прайшліся па вуліцы Францыска Скарыны, дзе даведаліся пра складанасці ў выданні першых кніг. Самымі актыўнымі, па выніках падарожжа, сталі Ксенія Гурэц, Паліна Сцепанюк і Дар’я Шчурская.

У рамках тыдня юнага чытача прайшлі таксама іншыя цікавыя мерапрыемствы. У літаратурным эрудыт-шоу гучала шмат вершаў, урыўкаў з казак. Быў праведзены конкурс чытальнікаў. Завяршыўся тыдзень турнірам “Знаўцы роднай мовы”, дзе вучні прадэманстравалі свае веды і таленты.

Ларыса ПАЧАБЫТ,
настаўніца пачатковых класаў
Субацкага дзіцячага сада — сярэдняй школы Ваўкавыскага раёна.