З надыходам Новага года кожны з нас чакае цудаў. Навагодняя ноч збірае вакол святочнага стала ўсіх родных і блізкіх людзей. Радасць і смех разносіцца па ўсім доме. Новы год абяцае нешта радаснае, новае.
Але сярод нас ёсць людзі, да якіх ніхто не прыйдзе, не павіншуе са святамі. Каб не пакінуць без увагі такіх людзей, у нашай школе праходзяць шматлікія акцыі: «Падары паштоўку ветэрану», «Тыдзень добрых спраў», «Добрае сэрца». Дзеці наведваюць старых, віншуюць іх са святамі, дапамагаюць па гаспадарцы.
Не застаюцца без увагі і тыя, хто пражывае ў бальніцы сястрынскага догляду в. Дзяніскавічы. Ва ўстанове пражывае 25 адзінокіх і састарэлых людзей, якія чакаюць дапамогі, увагі, душэўнага словы і светлай усмешкі. Урамках акцыі “Цуды на Каляды” дзеці падарылі дабрачынны канцэрт для людзей, якія пражываюць у бальніцы сястрынскага догляду. Педагогам-арганізатарам школы Карынай Анатольеўнай Кірык быў распрацаваны сцэнарый, а дапамагла ёй у гэтым вучаніца 9 класа Юлія Галуза, якая была і вядучай канцэртнай праграмы. Удзельнікі аб’яднання па інтарэсах «Вясёлыя ноткі» Сафія Дзенісеня, Дыяна Дубоўская, Дар’я Нагорная, Марыя Нагорная, Настасся Папека, Вольга Швайко і Аксана Берташ выканалі вясёлыя навагоднія песні: «Казка навагодняя», «У снежні на палянцы лясной», «Ёлка ў Каляды» і многія іншыя. Падрыхтавала рабят, падабрала песні для выканання настаўнік пачатковых класаў Надзея Генадзьеўна Берташ.
Для рабят дзяліцца дабром – гэта не шукаць падзякі, павагі і славы. Дарыць дабро – гэта значыць, ставіцца да пажылым і адзінокім з разуменнем, павагай, суперажываннем. Кожны з прысутных на канцэрце атрымаў кропельку дабра ад дзяцей, а кожнае з дзяцей падарыла маленькі цуд на Каляды кожнаму з насельнікаў бальніцы сястрынскага догляду. Лепшым падарункам для іх будзе новая сустрэча з дзецьмі.
Ірына Лаўрэнцьева,
намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці
Дзяніскавіцкага ясляў-сада – сярэдняй школы.