Cвяточная сустрэча

- 17:18Нам пішуць

Для кожнага мама — галоўны чалавек у жыцці. Сярод шматлікіх свят, якія адзначаюцца ў нашай краіне, Дзень маці займае асаблівае месца. Гэта свята, да якога ніхто не можа застацца абыякавым. У гэты дзень хочацца сказаць словы ўдзячнасці ўсім Маці. Урачыста, па-сардэчнаму цёпла прайшло ў другой дашкольнай групе свята “Мама любімая — сонейка маё”. Варта адзначыць, гэта было не проста свята, а хутчэй святочная сустрэча дзяцей са сваімі любімымі і дарагімі мамамі. Дзеці чыталі вершы, гаварылі шмат прыгожых слоў, расказвалі пра тое, як яны любяць сваіх мам. Кожнае дзіця намалявала і падарыла маме яе партрэт і незвычайны сувенір, зроблены сваімі рукамі. Не абышлося і без гарэзлівага конкурсу “Дапамажы маме”.

Свята прайшло весела, задавальненне атрымалі ўсе: і выхаванцы сада, і іх матулі.

Святлана ПРАДКО,
выхавальніца Старадворацкага ясляў-сада — базавай школы
Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.