Далейшае паступальнае інавацыйнае развіццё — задача ўсёй медыцынскай галіны

- 10:59Інфармацыйная гадзіна

У Беларусі неабходна ўдасканальваць сістэму аказання тэрапеўтычнай і кардыялагічнай дапамогі. Пра гэта заявіў намеснік прэм’ер-міністра Васіль Жарко на II Міжнародным кангрэсе кардыёлагаў і тэрапеўтаў, які праходзіў 10—11 мая ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце.

“Сучасныя дэмаграфічныя ўмовы захавання і ўмацавання здароўя насельніцтва з’яўляюцца найважнейшай задачай любой дзяржавы. І эфектыўнасць яе сацыяльнай палітыкі вызначаецца паказчыкам працягласці жыцця грамадзян. Удасканаленне сістэмы аказання тэрапеўтычнай і кардыялагічнай дапамогі насельніцтву, распрацоўка эфектыўных метадаў прафілактыкі, дыягностыкі і лячэння пацыентаў з інфекцыйнымі захворваннямі набываюць першаснае значэнне”, — сказаў Васіль Жарко.

Для ўдасканалення аказання дапамогі пацыентам з захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы неабходна далейшая кансалідацыя намаганняў дзяржавы, грамадства, медыцынскай навукі і практыкі ў вырашэнні пастаўленых задач, дадаў віцэ-прэм’ер.

Паводле яго слоў, у Беларусі створаны ўсе ўмовы для актыўнага ўдзелу грамадства ў правядзенні сацыяльна арыентаваных медыцынскіх акцый, накіраваных на фарміраванне адзінага прафілактычнага асяроддзя, пастаянна ўкараняюцца ў клінічную практыку новыя, у тым ліку высокатэхналагічныя, метады дыягностыкі і лячэння.

У той жа час перад медыцынскай і фармацэўтычнай прамысловасцю, навукай і галіной у цэлым стаіць задача далейшага паступальнага інавацыйнага развіцця, накіраванага на ўмацаванне здароўя грамадзян.

Васіль Жарко таксама адзначыў, што сістэма аховы здароўя рэспублікі ўзяла курс на ўкараненне на ўзроўні амбулаторна-паліклінічнай службы арганізацыі работы ўрачоў па прынцыпе агульнай урачэбнай практыкі. Падрыхтоўка такіх спецыялістаў дазваляе вырашаць вельмі многія пытанні па сумежных з тэрапіяй спецыяльнасцях, дае магчымасць шырокага прымянення сучасных медыцынскіх тэхналогій, даступных на ўсіх этапах аказання спецыялізаванай дапамогі.