Дапаможам пярнатаму сябру

- 15:16Нам пішуць

У Лугаваслабадской сярэдняй школе прайшла акцыя “Дапаможам пярнатаму сябру!». Навучэнцы і іх бацькі актыўна рыхтаваліся да мерапрыемства. Ніхто не застаўся абыякавым. Да вызначанага дня было зроблена мноства кармушак і сапраўдных домікаў для птушак.

Дапамога жывёлам і птушкам грае вялікую ролю ў выхаванні дзяцей і фарміраванні іх асобасных якасцяў. Клопат аб блізкім вучыць дзяцей быць больш абачлівымі і ўважлівымі да навакольных, дазваляе ім больш пэўна выказваць сваю любоў.

Аляксандра ЦЭХАВАЯ,
намеснік дырэктара па выхаваўчай працы Лугаваслабадской сярэдняй школы.