Студэнтка А. Гарэлікава: пачуццё жалю да людзей з асаблівасцямі развіцця недапушчальна – гэта наносіць крыўду

- 12:16Волонтеры

“Я схавалася ад усіх і паўгадзіны плакала — эмоцыі зашкальвалі”. Валанцёр Аляксандра Гарэлікава, выхавальніца групы прадоўжанага дня сярэдняй школы № 45 Мінска, дапамагае маладым людзям, якія прыкаваны да інвалідных калясак, але пры гэтым не цураюцца сваіх мар.

Дзяўчына — студэнтка 3 курса Інстытута інклюзіўнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка. Атрымлівае спецыяльнасць педагога-сурдолага. Ужо другі год працуе ў сярэдняй школе № 45 Мінска выхавальнікам індывідуальнага суправаджэння ў групе прадоўжанага дня. Яе падапечная — дзяўчынка з цяжкасцямі ў навучанні.

Пачынаючы з 1 курса інстытута Аляксандра Гарэлікава пачала займацца валанцёрствам. Спачатку, як сама адзначае, былі дробныя справы — наведаць дзіцячы дом, прывесці ў парадак пэўную тэрыторыю… Аднойчы яна прачытала ў Telegram-канале валанцёрскага аб’яднання “Роўнасць” свайго інстытута просьбу: неабходна дзяўчына, каб суправаджаць у паездцы дзяўчыну з ДЦП, якая перамяшчаецца ў інваліднай калясцы.

Я адгукнулася, хаця да гэтага ніколі ў жыцці не мела зносін з людзьмі на калясках. Мне далі кантакты дзяўчыны. Сустрэліся, пазнаёміліся. Высветлілася, Людміла Рабенка — удзельніца аб’яднання “Асаблівы маршрут”. І яны плануюць аўтапрабег па Беларусі. Я вырашыла далучыцца. Шчыра прызнаюся, вызначальным момантам стала тое, што я сама вельмі мала дзе была ў Беларусі. І такі шанс пазнаёміцца з Радзімай вырашыла не ўпус­каць, — расказвае Аляксандра.

Яна не хавае, што на той момант да канца не разумела і не ўяўляла, з якімі цяжкасцямі сустрэнецца і ці хопіць ёй маральных і фізічных сіл, каб справіцца: 

Першыя два дні балелі мышцы — Людмілу неабходна было не толькі вазіць у калясцы, што не так ужо лёгка, але і дапамагаць перасаджвацца ў аўтамабіль, апранацца. Ды і маральна было спачатку складана. Любая паездка — гэта ў пэўным сэнсе стрэс. І мае нервы ў якісьці момант далі збой. Памятаю, збегла ад усіх і плакала амаль паўгадзіны.

Чытайце матэрыял Марыны Жданавай у нумары ад 10 лютага 2023 года.