Добрая традыцыя

- 17:14Нам пішуць

У святочны дзень, 9 Мая, Лошыцкі парк у Мінску гасцінна сабраў мінчан і гасцей горада. Сярод прысутных былі вучні і настаўнікі школ і гімназій Ленінскага раёна.

Для дзяцей прайшоў спартыўна-патрыятычны конкурс “Зарніца” як высакародны прыклад выхавання любові да Айчыны і яе гісторыі. Конкурс складаўся з розных станцый інтэлектуальна-этычнай накіраванасці, спартыўных спаборніцтваў: “Старонкі гісторыі Айчыны”, “З іскрынкай у душы і верай у перамогу”, “Другое дзяцінства” (завочны конкурс), “Баявы лісток” (завочны конкурс), “Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго”, “Абаронныя межы”, “Алімпійскія надзеі Беларусі”, “Бяспека на вуліцах і дарогах”, “Агляд строю”, “Снайпер”.

Падчас гульні ў дзяцей панаваў святочны настрой, была магчымасць падсілкавацца смачнай ежай і паслухаць душэўныя песні ваенных гадоў.

Алена ШЫРВЕЛЬ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы №24 Мінска.