Заціхлі вясёлыя навагоднія святы, але дзе, як не ў дзіцячым садку бывае магчымасць яшчэ раз з галавой акунуцца ў навагоднюю мітусню. Так, напярэдадні старога Новага года ў яслях – садзе № 1 Мастоў прайшлі «Калядныя сустрэчы ў коле сям’і», якія дазволілі адчуць радасць сатворчасці педагогаў, бацькоў і дзяцей.
Адкрылі свята маленькія калядоўшчыкі, якія расказвалі калядныя вершы, выконвалі весёлые песні, разгадвалі загадкі. Бацькі разам з дзецьмі выступалі ў ролі артыстаў, мелі магчымасць паўдзельнічаць у каляднай віктарыне, павадзіць карагоды, пагуляць у калядныя гульні, паваражыць на лёс.
У завяршэнні свята прайшла сумесная гульня “Ласкавае слова”, дзеці падарылі анёлачкаў сваім бацькам. Калядныя сустрэчы атрымаліся вясёлымі і прынеслі радасць зносін дзецям і дарослым.
Алена ШЫШКО,
выхавальніца ясляў-сада № 1 Мастоў Гродзенскай вобласці.