1 красавіка 2017 года ў Скідзелі адбыўся агульнапіянерскі суботнік. Мерапрыемства пачалося з урачыстай лінейкі ля помніка Скідзельскім камсамольцам-падпольшчыкам, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Піянерскай арганізацыяй імя І.Шчаснага сярэдняй школы № 2 Скідзеля ў гэты дзень была праведзена акцыя “Клопат”. Піянеры таксама ўдзельнічалі ў добраўпарадкаванні сквераў, паркаў, воінскіх пахаванняў у вёсцы Мількаўшчына і помнікаў камсамольцам-падпольшчыкам у Скідзелі. Традыцыйна піянеры аказалі пасільную дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны. Асабліва быў удзячны за дапамогу ў навядзенні парадку на тэрыторыі вакол дома ветэран Вялікай Айчыннай вайны А.А.Гуздзельскі.
Прыняць удзел у суботніку — пачэсная справа кожнага піянера!
Галіна МІСЮК,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 2 Скідзеля.