Штогод мы чакаем дванаццаці святых дзён пасля Нараджэння Хрыстова. Як не любіць гэты час? Убраныя ёлкі, весёлыя агні, мароз на вуліцы, падарункі і, вядома, святочны настрой.
13 студзеня 2018 года хрыстаславы Гарадзечаскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна падрыхтавалі праграму “З Новым годам i Калядамi”, з велізарным натхненнем вучылі вершы, песні, падбіралі касцюмы. Дзеці павіншавалі жыхароў Гарадзечна. Душэўная цеплыня і ветлівасць, светлая радасць засталася і ў сэрцах дзяцей, якія выконвалі святую місію, і ў душах усіх, каго павіншавалі са святамі. Шлях усім асвячала Калядная зорка. Кіраўніком каманды хрыстаславаў з’яўляецца педагог-арганізатар установы адукацыі А.Л.Бахарэвіч.
Алёна ГАЎРЫЛЬЧУК,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Гарадзечанскага дзіцячага сада — сярэдняй школы Навагрудскага раёна.