У сярэдняй школе № 2 Смаргоні прайшоў дзень адказных і бяспечных паводзін.
Сістэма работы ў школе па фарміраванні бяспечных і адказных паводзін — гэта ўключэнне ўсіх навучэнцаў у прафілактычную дзейнасць, накіраваную на выхаванне культуры здаровага ладу жыцця, фарміраванне самаахоўных паводзін падлеткаў, павышэнне прававой свядомасці і прававой культуры навучэнцаў i iх бацькоў.
Мерапрыемства праходзіла ў форме дзелавой гульні. Каб трапіць у зону бяспекі дзелавой гульні, удзельнікам неабходна было выканаць шэраг заданняў. Члены клуба “ЮІР” прапанавалі рашыць дарожныя задачы пешаходаў. Клуб “Юныя ратавальнікі-пажарныя” прадставіў інфармдайджэст “Ратаваць — заўсёды, ратаваць — усюды. Ратаваць на сушы і на вадзе”. Цікавасць выклікалі даследчыя праекты па здаровым ладзе жыцця “Матэматыка здароўя”, “Фаст-фуд: есці ці не есці?”.
Урок інтэрнэт-бяспекі пераканаў удзельнікаў дзелавой гульні ў неабходнасці фарміравання інфармацыйнай культуры ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу.
Быў прадастаўлены эксперыментальны праект “Апрабацыя тэхналогіі фарміравання канфлікталагічнай кампетэнтнасці суб’ектаў адукацыйных адносін у рамках дзейнасці школьных службаў медыяцыі”.
Удзельнікам дня бяспечных паводзін арганізатары прапанавалі інтэрактыўныя трэнінгавыя заняткі “Мат не наш фармат, альбо Далоў брыдкаслоўе!”.
Актыўныя формы работы з выкарыстаннем міжведамаснага ўзаемадзеяння з прадстаўнікамі інспекцыі па справах непаўналетніх, Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі, раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях дазваляюць вырашаць актуальныя праблемы бяспечных паводзін. І толькі сістэмная работа ў гэтым напрамку, а не аднаразовыя акцыі і кампаніі здольны сфарміраваць у юных грамадзян адказнасць, разумныя паводзіны і пачуццё адказнасці за ўласныя ўчынкі.
Юлія ПАРФЕНЧЫК,
педагог-арганізатар сярэдняй школы № 2 Смаргоні Гродзенскай вобласці.