Дзень даследчыка

- 16:38Нам пішуць

Дзень навукі прайшоў у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці № 1 Астраўца. У гэты дзень дзеці прадэманстравалі свае першыя даследчыцкія доследы перад бацькамі, педагогамі і выхаванцамі малодшых груп, правялі эксперыменты, пазнаёміліся з дзіцячымі энцыклапедыямі.

З вялікай цікавасцю сустрэлі прысутныя выступленні Цімафея Барыса, які прадставіў сваю доследную работу “Гісторыя паходжання і вырабу паперы” (кіраўнік Аксана Іосіфаўна Юхно), Варвары Мінкілевіч, якая ў цікавай форме прэзентавала сваю работу “Таямніца мыльных бурбалак” (кіраўнік Настасся Васільеўна Хвасько), пра незвычайныя ўласцівасці дрэва расказаў Мікалай Бордак (кіраўнік Вераніка Аляксандраўна Штаненка). Выступленні дзяцей чаргаваліся музычнымі нумарамі, падрыхтаванымі таксама нашымі выхаванцамі і іх кіраўнікамі Таццянай Анатольеўнай Санюкевіч і Ірынай Чаславаўнай Гульбінскай.

Адкрытыя заняткі па англійскай мове ў сярэдняй групе, якія правяла педагог Інеса Іосіфаўна Шлыковіч, прадэманстравалі дасягненні дзетак у вывучэнні мовы на працягу апошняга навучальнага года.

Алена ЛЯХОВІЧ,
намеснік загадчыка па асноўнай рабоце ДЦРД № 1 Астраўца.