Дзень добрых спраў

- 6:23Нам пішуць

У сярэдняй школе № 2 Скідзеля арганізавана работа валанцёрскага атрада “Міласэрнасць”. Дапамога ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, ветэранам працы і адзінокім састарэлым людзям з’яўляецца асноўнай часткай работы валанцёрскага атрада.

Так, 18 студзеня мы наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Тамару Уладзіміраўну Зімакову. Мы пацікавіліся яе здароўем, настроем і запрасілі на прэзентацыю праекта “Сувязь часоў – сувязь пакаленняў”.

У ходзе гутаркі прапанавалі сваю дапамогу. У гэты снежны дзень мы з задавальненнем чысцілі двор і дарожкі каля хаты.Тамара Уладзіміроўна была вельмі ўдзячна нам за дапамогу і пачаставала цукеркамі. У гэты дзень мы наведалі яшчэ адну жыхарку гэтай вуліцы, ветэрана працы Ганну Паўлаўну Мураўёву і таксама аказалі ёй неабходную дапамогу па гастадарцы .

Сустрэчы з гэтымі людзьмі заўсёды праходзяць цікава і эмацыянальна.

Яны натхняюць нас на добрыя ўчынкі і справы і надоўга застаюцца ў памяці.

Марыя СІНКЕВІЧ,
вучаніца 11 “А” класа сярэдняй школы № 2 Скідзеля.