Кожны дзень незвычайны. Але адзін з самых прыемных — 11 студзеня. Гэты дзень самы ветлівы, таму што гэта Сусветны дзень “дзякуй”. Ветлівасць шанавалася ва ўсе часы, бо словы падзякі маюць магічную сілу. З іх дапамогай людзі зараджаюць адзін адна станоўчымі эмоцыямі, увагай, клопатам.
Вось і наш яслі-сад № 6 Навагрудка ўзяў актыўны ўдзел у адзначэнні ветлівага дня. На працягу дня ўсе дзеці і дарослыя казалі адзін аднаму кампліменты, усміхаліся, дзяліліся радаснымі падзеямі, а самае галоўнае — усім і заўсёды казалі словы падзякі.
Дзякавалі ўсім работнікам дзіцячага сада, уключаючы тых, чыя праца не заўсёды прыкметная. У Дзень “дзякуй” кожнае дзіця мела магчымасць сказаць, за што дзякуе, і падарыць сваю “далоньку” або “ўсмешлівую сняжынку”.
І.К. МАШЧОНСКАЯ,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада № 6 Навагрудка.