Фінансавыя ўрокі для малодшых школьнікаў

- 10:06Нам пішуць

Агульнавядома, што 1-ая ступень навучання — гэта падмурак, ад якасці якога залежыць далейшае навучанне дзіцяці. І гэта накладвае на педагога пачатковых класаў вялікую адказнасць. Бо задача не толькі навучыць чытаць, пісаць, але і падрыхтаваць малодшага школьніка да рэальнага жыцця, да цяжкасцей на шляху сталення і станаўлення асобы ва ўсіх сферах жыцця, асабліва ў пытаннях фінансавай адукацыі.

Са сваімі другакласнікамі я праводжу пэўную работу ў гэтым кірунку. Так, у бягучым навучальным годзе дзяцей вельмі зацікавіў сумесны інфармацыйна-пазнавальны інтэрнет-праект “Белінвестбанка” і “Інфабанка” – “Дзеці і грошы”. Праект у простай і даступнай форме расказвае аб фінансах і дапамагае сфарміраваць у малодшых школьнікаў правільнае стаўленне да грошай. Здзяйсняючы падарожжа па інтэрактыўнай дзіцячай інтэрнет-старонцы разам з вясёлым і лагодным персанажам Хамяком Захромам, мае другакласнікі пазналі шмат карыснай інфармацыі пра фінансы.

У працэсе ў інтэрактыўных гульняў “Купляй карысныя прадукты і зарабляй манеткі”, “Дапамажы хамячку Захрому размаляваць картку” у навучэнцаў узнікла жаданне больш даведацца пра дзіцячыя пластыкавыя карткі. З гэтай мэтай другакласнікі прынялі ўдзел у спецыяльным праекце нацыянальнай плацёжнай сістэмы “БЕЛКАРТ” — “Урок фінансаў”.

На гэтых хацелася б спыніцца падрабязней. У ходзе майстар-класа пад кіраўніцтвам супрацоўнікаў нацыянальнай плацёжнай сістэмы з дапамогай спецыяльных нарыхтовак вучні стварылі макеты плацёжнай карткі БЕЛКАРТ-Дзіцячая. Для гэтага навучэнцам былі падрыхтаваны канверты з састаўнымі часткамі карткі БЕЛКАРТ-Дзіцячая і абавязковымі элементамі карткі. На макеце карткі вядучыя паказвалі ўсе яеабавязковыя элементы і тлумачылі, для чаго яны патрэбныя. На сваіх макетах картак другакласнікі знаходзілі неабходныя “дэталі” і “наносілі” (прыклейвалі) іх на картку, пісалі на сваё імя (некаторыя ставілі подпіс). Затым усе навучэнцы здзейснілі сваю першую імправізаваную безнаяўную пакупку з дапамогай толькі што створанай карткі БЕЛКАРТ-Дзіцячая. Супрацоўнікі плацёжнай сістэмы падыходзілі да кожнага навучэнца і дапамагалі здзяйсняць “сапраўдную” пакупку з выкарыстаннем карткі і тэрмінала (тэрміналы ў тэставым рэжыме/выключаны). Пры здзяйсненні імправізаванай пакупкі дзеці выкарыстоўвалі свой ПІН-код для правядзення плацяжу. За кожную транзакцыю навучэнцы атрымалі сувеніры ад плацёжнай сістэмы БЕЛКАРТ.

Бясспрэчна, для другакласнікаў “Урок фінансаў” быў вельмі карысны. Навучэнцы добра засвоілі правілы, якімі неабходна кіравацца для бяспечнага карыстання карткамі, беспамылкова ведаюць адрозненні звычайных картак ад дзіцячых.

Падчас зносін з дзецьмі супрацоўнікаў “БЕЛКАРТ” прыемна здзівіла не толькі іх жывая, непадробная цікавасць да тэмы ўрока, але і актыўны ўдзел у майстар-класе: дзеці ахвотна адказвалі на пытанні супрацоўнікаў, задавалі шмат цікавых пытанняў, з ахвотай працавалі над старэннем уласнай пластыкавай карткі.

Дарэчы, відэасюжэт правядзення “Урока фінансаў” з удзелам начальніка аддзела па сувязях з грамадскасцю ЗАГ “Плацёжная сістэма БЕЛКАРТ” М.Роман быў прадэманстраваны ў праграме “Падзеі” Лідскага тэлерадыёаб’яднання.

Пэўная работа ў гэтым накірунку вядзецца і законнымі прадстаўнікамі навучэнцаў. Бацькі зацікаўлены ў тым, каб навучыць сваіх дзяцей граматна абыходзіцца з грашыма, правільна ажыццяўляць грашовыя аперацыі, прымаць рашэнні аб неабходнай пакупцы, эканоміць сумы. І, што на мой погляд важна, усё разумеюць, што пачынаць гэта працэс трэба з дзяцінства, каб потым не было позна. Некаторыя выхоўваюць беражлівае стаўленне да грошай праз гульню, іншыя — на асабістым прыкладзе. Але і тыя, і іншыя імкнуцца дасягнуць адной мэты — выхаваць самадастатковую, самастойную, фінансава вольную і незалежную асобу.

Лілія Каспар, настаўнік сярэдняй школы № 14 Ліды, гродзенская вобласць.