Галоўныя пасажыры

- 16:07Нам пішуць

Напрыканцы навучальнага года на цэнтральнай плошчы Навагрудка, што ў Гродзенскай вобласці, прайшла абласная акцыя “Дзіця — галоўны пасажыр”.

У рамках мерапрыемства з мэтай прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам непаўналетніх супрацоўнікі МУС Расійскай Федэрацыі правялі заняткі з дзецьмі, выкарыстоўваючы спецыялізаваны аўтобус-трэнажор ДІБДР МУС Расіі “Школа дарожнай бяспекі”, які не мае аналагаў у краінах постсавецкай прасторы.

Каманды атрадаў юных інспектараў руху сярэдніх школ №7 і №3 Навагрудка, Вераб’евіцкай базавай школы — дзіцячага сада арганізавалі для ўдзельнікаў акцыі агітацыйна-мастацкі паказ сваёй каманды па прапагандзе выканання Правілаў дарожнай бяспекі, бяспечных паводзін на дарозе і дзейнасці атрадаў ЮІР. Візітоўка кожнай камандыўключала элементы фігурнага кіравання веласіпедам.

Для ўдзельнікаў акцыі былі арганізаваны анімацыйная і канцэртная праграмы.

Кацярына КОРТАСАВА,
метадыст Навагрудскага ВМК.