Ганаровае званне “Настаўнік”

- 11:32Нам пішуць

У Курманаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе 6 кастрычніка прайшоў канцэрт, прысвечаны Дню настаўніка. На працягу двух тыдняў адбіраліся лепшыя нумары, якія навучэнцы паказвалі на фестывалі “Мы таленавітыя”.

Фота да матэрыяла: Ганаровае званне “Настаўнік”.Уразіла песня пра настаўніка ў выкананні 11 класа, словы і музыку да якой напісала вучаніца Анастасія Казакова.

Выступленні прадставілі і самі настаўнікі. Яніна Мікалаеўна Аўраменка, Галіна Яўгенаўна Баранава, Аляксандр Вітальевіч Блахін паказалі незвычайны нумар — ручны рытмічны стэп. З песняй пра школу выступілі Вольга Мікалаеўна Варанько-Малахава, Наталля Васільеўна Аляксеенка і Вольга Іванаўна Агароднікава.

Канцэрт прайшоў на адным дыханні. Нават калі ў якасці фіналу дырэктар Вольга Барысаўна Салаўёва і намеснік дырэктара Таццяна Яўгенаўна Леваненка выказалі шчырыя словы віншавання, ніхто не спяшаўся разыходзіцца. Зрабілі агульнае фота на памяць.

Крысціна КАЛЯДА,
настаўніца беларускай мовы, класны кіраўнік
Курманаўсага дзіцячага сада — сярэдняй школы Мсціслаўскага раёна.