Гэта дзівосная хімія

- 12:19Нам пішуць

У Курманаўскім дзіцячым садзе — сярэдняй школе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці прайшоў тыдзень хіміі. З навучэнцамі правялі мерапрыемствы, накіраваныя на актывізаыю цікавасці да хіміі як навукі праз разнастайныя формы дзейнасці, развіццё лагічнага мыслення і прымяненне тэарэтычных ведаў на практыцы.

Навучэнцы разгадвалі хімічныя крыжаванкі, рэбусы, віктарыны. Нельга не адзначыць самых юных хімікаў — сямікласнікаў, якія яшчэ толькі пачынаюць набываць хімічныя веды.

Завяршыла тыдзень інтэлектуальная гульня “Што? Дзе? Калі?”, якая суправаджалася дэманстрацыяй хімічных доследаў. Самым загадкавым аказаўся дослед “Дзіўныя папяровыя кветкі”. Кветкі змянялі сваю афарбоўку пры апырскванні празрыстым растворам шчолачы з белай на малінавую. Таксама ўразілі навучэнцаў дослед “З адной шклянкі газіраваная вада, малінавы сок і малако”, заснаваны на ўласцівасях салянай кіслаты, хларыду кальцыю і фенолфталеіна і іх рэакціі з растворам карбанату натрыю, а таксама дослед з апавядання кухаркі Берцэліуса і іншыя. Аднак самым відовішчным для навучэнцаў стаў дослед «Гарэнне вугалю ў кіслародзе», які суправаджаўся яркай успышкай.

Яніна АЎРАМЕНКА,
настаўніца хіміі і біялогіі Курманаўскага дзіцячага сада — сярэдняй школы
Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці.