Гульня пра бяспеку

- 10:37Нам пішуць

У “Краіну Святлафорыю” запрасілі выхаванцаў Жухавіцкага дзіцячага сада і расказалі аб правілах паводзін на дарогах.

Музычна-спартыўнае мерапрыемства была накіравана на тое, каб нашы дзеці былі больш уважлівымі на дарогах і вуліцах. У гульнявой форме педагогі вучылі выхаванцаў арыентавацца на вуліцах, знаёмілі з дарожнымі знакамі, сігналамі рэгуліроўшчыка і святлафора, расказалі, як правільна вызначыць, дзе можна пераходзіць вуліцу, а дзе нельга.

Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў гульнях, адказвалі на пытанні віктарыны, прымалі ўдзел у эстафетах, сцэнках, дзе выступалі ў ролі вадзіцеляў і пешаходаў.

Маленькія ўдзельнікі дарожнага руху засвоілі новыя паняцці, пашырылі свае веды і яшчэ раз пачулі перасцярогу аб тым, што перабягаць вуліцу ў недазволеным месцы вельмі небяспечна.

Ганна КУЗЬМІЧ,
выхавальніца Жухавіцкага дзіцячага сада Карэліцкага раёна.