Ідуць маршрутамі бяспекі

Абласны злёт атрадаў юных інспектараў руху Міншчыны прайшоў у рамках профільнай змены “Маршрутамі бяспекі” ў НДЦ “Зубраня”.

У 45-м Абласным злёце ўзялі ўдзел 23 каманды. Удзельнікі прайшлі праз 8 конкурсных заданняў: “Тэарэтычны экзамен на веданне ПДР”, “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху”, “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”, “Мой атрад”, “Аказанне першай дапамогі пацярпеўшым”, “Ваджэнне веласіпеда ва ўмовах, аналагічных рэальнаму дарожнаму руху”, “Газета” і “Фігурнае ваджэнне веласіпеда”.

Праз выпрабаванні каманды праходзілі весела і дружна. Перамогу ж у выніку святкавала каманда “Віраж” сярэдняй школы № 3 Нясвіжа. Другое месца прысуджана камандзе “Святлафор” сярэдняй школы № 2 Смалявіч, “бронза” — у “Зябранят” з сярэдняй школы № 3 Клецка.

Дар’я РЭВА.
Фота прадастаўлена НДЦ “Зубраня”.