Кадравы рэсурс

- 11:10Нам пішуць

У Путрышкаўскай сярэдняя школе рэалізоўваўся рэспубліканскі інавацыйны праект “Укараненне мадэлі сацыяльна-педагагічнага суправаджэння непаўналетніх, якія жывуць у сем’ях з прыкметамі дэсацыялізацыі”. Праект паўстаў з патрэбы мяняць падыходы ў рабоце з сем’ямі, рабіць упор на выяўленне схаваных прыкмет нядобранадзейнасці. Распрацаваны інструментарый для выяўлення і педагагічнага суправаджэння гэтай катэгорыі сем’яў. Створаны новыя структуры для паспяховай работы: валанцёрская сям’я “Талака”, валанцёрскі атрад “Вінтаж” і праблемны сямейны клуб “Пункт апоры”.

Вынікі ўкаранення двухгадовага інавацыйнага праекта былі высока ацэнены Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. З верасня 2012 года школа атрымала новы статус — абласнога рэсурснага цэнтра, асноўная задача якога — распаўсюджванне вопыту інавацыйнай дзейнасці ў Гродзенскай вобласці.

Неабходная ўмова работы рэсурснага цэнтра — пісьменныя кадры. У цэнтры створана лічбавая бібліятэка метадычных матэрыялаў, праводзяцца метадычныя тыдні “Рэсурсны цэнтр як функцыянальная мадэль бесперапыннай прафесійнага адукацыі”.

Па запытах устаноў адукацыі вобласці праведзена 138 кансультацый. Арганізавана 5 канферэнцый для спецыялістаў, нашы педагогі ўдзельнічалі ў міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, праведзены практыкумы для спецыялістаў рознага ўзроўню. Прадстаўлены вопыт работы па сацыяльна-педагагічным суправаджэнні непаўналетніх для метадыстаў РВМК вобласці.

Педагогі школы праводзяць навучальныя семінары і канферэнцыі раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўню як на базе сваёй школы сумесна з ІРА, так і выязныя. Выязныя семінары былі праведзены па запытах у Шчучынскім, Мастоўскім, Смаргонскім, Слонімскім раёнах, Кастрычніцкім раёне Гродна і г.д. Выкарыстоўваем іншыя формы: вебінары, кансультацыі.

Школа арганізавала супрацоўніцтва з Гродзенскім абласным інстытутам развіцця адукацыі. Вопыт дзейнасці рэсурснага цэнтра транслюецца ў рамках павышэння кваліфікацыі сацыяльных педагогаў, педагогаў-псіхолагаў, пасяджэнняў метадычнага клуба дырэктараў сацыяльна-педагагічных цэнтраў. Члены савета рэсурснага цэнтра з’яўляюцца ўдзельнікамі семінараў, канферэнцый, якія арганізуюцца на базе інстытута.

Пры падтрымцы Гродзенскага райвыканкама было праведзена 2 семінары для работнікоў сельвыканкамаў, якія курыруюць гэты кірунак. Распрацаваны метадычныя рэкамендацыі па рабоце з сем’ямі.

Эфектыўны вопыт работы ў якасці абласнога рэсурснага цэнтра дазволіў выйсці на ўзровень рэспублікі. З ліпеня 2016 года школа з’яўляецца удзельнікам інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі Рэспубліканскага інавацыйнага цэнтра як кампанента адзінай адукацыйнай прасторы”. Галоўная задача гэтага праекта — аказанне кансалтынгавых паслуг суб’ектам адукацыйных адносін па пытаннях сацыяльна-педагагічнага суправаджэння непаўналетніх, якія пражываюць у сем’ях з прыкметамі дэсацыялізацыі, паступовы двухгадовы пераход школы ў статус Рэспубліканскага інавацыйнага цэнтра.

За час работы ў праекце створана сетка з АПА, ГрАІРА, Гродзенскага СПЦ, 44-х устаноў адукацыі краіны, з якімі мы пастаянна ўзаемадзейнічаем. Арганізавана міжрэгіянальнае супрацоўніцтва са школай № 5 горада Луга (Расійская Федэрацыя) па абмене вопытам праз сеткавыя зносіны.

Путрышкаўская сярэдняя школа запрашае ўсе ўстановы адукацыі да супрацоўніцтва. Для гэтага інфармацыя размешчана на сайце школы, рассылаюцца інфармацыйныя лісты ва ўстановы адукацыі, распрацоўваюцца буклеты, рэкламныя відэаролікі.

І, вядома, мы імкнёмся да развіцця. Плануем адпрацоўку аптымальнасці сеткі Рэспубліканскага інавацыйнага цэнтра і механізмаў яго функцыянавання; пашырэнне форм узаемадзеяння з сеткавымі партнёрамі; удасканаленне механізмаў сеткавага ўзаемадзеяння з выкарыстаннем дыстанцыйных форм навучання; прэзентацыю і трансляцыю вопыту ў СМІ, у тым ліку электронных; правядзенне семінараў для студэнтаў па пытаннях ранняга выяўлення сем’яў з прыкметамі дэсацыялізацыi арганiзацыi работы з імі і г.д.

Прапрацаваўшы 7 гадоў у інавацыйным рэжыме, мы прыйшлі да высновы, што ўсіх нераўнадушных педагогаў нешта аб’ядноўвае. Не правілы, не алгарытмы, а каштоўнасці і адносіны, дзелавая творчая садружнасць, якія ў сваю чаргу абуджаюць маральнасць у іншых — у бацьках і дзецях.

Наталля Заліўка,
намеснік дырэктара Путрышкаўскай сярэдняй школы Гродзенскага раёна.