Калектыўная стратэгія развіцця Заслаўскай гімназіі

- 13:02Якасць адукацыі

Заслаўскую гімназію Мінскага раёна амаль дваццаць пяць гадоў узначальвае Аляксандр Аляксандравіч Даманаў. Асаблівае стаўленне кіраўніка да ўстановы адукацыі адчуваецца адразу, варта толькі хоць раз завітаць у госці. На тэрыторыі створана непаўторная атмасфера ўтульнасці, прыгажосці і гармоніі, таму хочацца затрымацца і прагуляцца тут хаця б некалькі хвілін. У сценах гімназіі адчуваюцца з’яднанасць, творчасць і добразычлівасць.

А.А.Даманаў.

— У 1994 годзе, калі ў Заслаўі адкрывалася новая сярэдняя школа № 3 (цяперашняя гімназія), адразу ж узнікла мара — атрымаць статус установы адукацыі новага тыпу. Шлях да ажыццяўлення агульнай задумы заняў дзевяць гадоў, — узгадвае Аляксандр Аляксандравіч. — Быў адразу падабраны малады, творчы, адданы прафесіі і справе калектыў. Сярэдні ўзрост педагогаў складаў прыкладна 30 гадоў. Лёс у людзей, безумоўна, розны, аднак многія засталіся тут на доўгія гады. У тым ліку і я. Спачатку працаваў намеснікам дырэктара па вучэбнай дзейнасці. Праз два гады ўзначаліў навучальную ўстанову. З таго часу неўзабаве міне 25 гадоў. Увесь гэты час стараўся ад душы, добрасумленна выконваў свае абавязкі. Для мяне Зас-лаўская гімназія даўно стала адным з самых важных і дарагіх месцаў.

Доўгачаканы статус “гімназія” прынёс не толькі радасць, але і ўсклаў павышаныя абавязкі на кіраўніцтва і калектыў. Сваю галоўную мэту педагогі ўстановы бачаць у тым, каб падрыхтаваць і вывесці ў свет таленавітага, гарманічна развітога, канкурэнтаздольнага выпускніка. Кіраўнік установы падкрэслівае: “Такога вучня можа падрыхтаваць толькі пісьменны, таленавіты настаўнік”. Таму адна з важных задач — дапамагчы педагогам максімальна камфортна адчуваць сябе і працаваць, раскрыцца самім і дапамагчы зрабіць гэта дзецям, перадаць ім той неабходны запас ведаў, які спатрэбіцца ў жыцці. Творча, натхнёна і зладжана працуе каманда намеснікаў дырэктара. У іх ліку — Святлана Іванаўна Лісоўская, Аляксандра Мікалаеў-на Маркіна, Таццяна Уладзіміраўна Скабей, Вольга Сяргееўна Любчанка, Алена Сяргееўна Гранчык і Раіса Іванаўна Сілкова.

Эфектыўная работа любой установы складаецца з укладу кожнага супрацоўніка. Адметна, што сярод сённяшніх педагогаў шмат выпускнікоў гімназіі. Працэс вяртання ў родную ўстанову ў якасці маладых спецыялістаў працягваецца. Сёлета тут таксама з нецярпеннем чакаюць сваіх маладых калег.

— Гэта людзі, якія ведаюць і маюць жаданне працягваць нашы трывалыя традыцыі, цёпла адносяцца да гімназіі і не хо-чуць з ёй надоўга развітвацца, — гаворыць А.А.Даманаў. — Радасна, калі нашы выпускнікі атрымліваюць вышэйшую адукацыю і вяртаюцца да нас. Мы стараемся даць сваім старшакласнікам больш глыбокае ўяўленне пра настаўніцкую прафесію. У гэтым дапамагаюць факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў педагагічную прафесію”. Іх наведваюць не толькі нашы гімназісты, але і вучні заслаўскай сярэдняй школы № 2 імя М.К.Пуцейкі. Адразу ж даём моладзі ўстаноўку: калі выбіраеце гэты адказны шлях, настаўніцкае жыццё варта пражыць годна!

Яшчэ адной асаблівасцю, на якую нядаўна звярнулі ўвагу, стала наяўнасць у калектыве ажно чатырох сямейных пар педагогаў. Можна сказаць, што такі прыклад падалі дырэк-тар Аляксандр Аляксандравіч і яго жонка, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Валянціна Аляксандраўна. Таксама пра-цуюць сем’і Рамана Раманавіча і Наталлі Аляксандраўны Руткевіч (настаўніка фізічнай культуры і настаўніцы беларускай мовы), Сяргея Аляксандравіча і Яўгеніі Мікалаеўны Асмалоўскіх (настаўніка хіміі і настаўніцы гісторыі) і Валерыя Леанідавіча і Святланы Аляксандраўны Баблеўскіх (настаўнікаў фізікі). Гэта таксама спрыяе добразычлівым, цёплым адносінам у калектыве і сведчыць пра тое, што ў супрацоўнікаў ёсць адчуванне стабільнасці і даверу.

Дырэктар імкнецца сабраць у сваім калектыве людзей, якім важна не проста правесці ўрокі, а працаваць з максімальным вынікам. Кіраўнік установы ўспамінае, што пэўны час не шанцавала з настаўнікам тэхнічнай працы: надоўга ніхто не затрымліваўся. А неяк тата аднаго з вучняў па-дзяліўся кантактам педагога з Віцебскай вобласці. У выніку Вячаслаў Аляксандравіч Ліпскі ўжо шмат гадоў добрасумленна працуе ў Заслаўскай гімназіі. Зараз хлопчыкі пасля ўрокаў не спяшаюцца дадому. Разам з настаўнікам яны прыдумваюць і ствараюць нешта новае.

Сярод сённяшніх педагогаў шмат выпускнікоў гімназіі. Працэс вяртання ў родную ўстанову ў якасці маладых спецыялістаў працягваецца.

— Не стамляюся паўтараць калегам, як важна, каб кожны чалавек быў на сваім месцы ў нашым агульным доме — гімназіі, — падкрэслівае кіраўнік. — Прыбіральшчыца, кухар, настаўнік, дырэктар — кожны павінен адчуваць адказнасць за сваю працу. Тады нам усім будзе камфортна, і мы бу-дзем бачыць агульныя вынікі, адчуваць задавальненне ад супрацоўніцтва. Стараемся на мерапрыемствах быць разам, не забываць нікога, пры магчымасці адпраўляемся ў вандроўкі, каб адчуваць адзінства духу.

Сёння ў гімназіі працуе 75 педагогаў, з якіх 82% маюць першую ці вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю. 62% педагагічнага калектыву складаюць настаўнікі са стажам работы больш за 15 гадоў. Яны паступова перадаюць свой вопыт больш маладым калегам.

У калектыве адчуваецца гордасць за дасягненні кожнага настаўніка і за агульныя пос-пехі. За апошнія 5 гадоў восем настаўнікаў Заслаўскай гімназіі ўзнагаро-джаны ганаровымі граматамі ўпраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама, двое — ганаровымі граматамі галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама. Двум педагогам аб’яўлена падзяка начальніка ўпраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама, аднаму — начальніка галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінскага аблвыканкама. У гімназіі працуюць пераможцы абласной алімпіяды педагагічных работнікаў: Аляксандра Мікалаеўна Маркіна (дыплом І ступені ў намінацыі “Прафесійная кампетэнтнасць педагогаў: валоданне інфармацыйна-камунікацыйнымі тэхналогіямі” ў 2019 годзе) і Вольга Міхайлаўна Караткевіч (дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Прафесійная кампетэнтнасць педагога: настаўнік мастацтва (айчыннай і сусветнай мастацкай культуры)” у 2019 годзе). Тры гады запар (з 2017 па 2019 год) гімназія па выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця як лепшае прадпрыемства горада была занесена на гарадскую Дошку гонару.

Стабільны высокакваліфікаваны калектыў Заслаўскай гімназіі гатовы да творчага пошуку і ўкаранення інавацый у адукацыйны працэс. На працягу 2016—2019 гадоў калектыў працаваў па ажыццяўленні рэспуб-ліканскага праекта “Перавернуты ўрок як механізм павышэння якасці навучання вучняў агульнай сярэдняй адукацыі”. У мінулым навучальным годзе будуць падведзены вынікі рэспубліканскага інавацыйнага праекта “Укараненне мадэлі між-дысцыплінарнай інтэграцыі пры вывучэнні прадметаў прыродазнаўчага і сацыяльна-гуманітарнага цыклаў” і абласнога педагагічнага праекта “Фарміраванне асноў бесканфліктных адносін навучэнцаў з дапамогай прафілактыкі сітуацый мобінгу і булінгу ва ўстанове адукацыі”. Таксама ў мінулым навучальным годзе настаўнікі беларускай мовы і літаратуры гімназіі далучыліся да важнай задачы, якую прадыктаваў час, і прынялі ўдзел у распрацоўцы модуляў па беларускай мове па праграме трэцяй чвэрці 8 класа для адзінай адукацыйнай платформы Міністэрства адукацыі.

Для вырашэння праблем самавызначэння гімназістаў і ў адпаведнасці з запытамі вучняў і іх законных прадстаўнікоў на ІІІ ступені рэалізуецца мадэль профільнага навучання, калі на павышанным узроўні вывучаюцца матэматыка, англійская мова і біялогія.

Аб эфектыўнай дзейнасці педагагічнага калектыву па рэалізацыі зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі свед-чаць асноўныя якасныя паказчыкі. Сярэдні бал у Заслаўскай гімназіі складае 8,1 і застаецца стабільным на працягу шэрага гадоў. Назіраецца важная тэндэнцыя рос-ту колькасці вучняў, якія атрымліваюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыі асобага ўзору з уручэннем залатога і сярэбранага медаля. Колькасць пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыі з а-дзнакай таксама павялічваецца (сёлета — 11).

Шмат увагі ўдзяляецца высокаматываваным вучням. У банку даных адораных навучэнцаў — 93 гімназісты. Вучні прымаюць актыўны ўдзел і паспяхова выступаюць на рэспубліканскіх прадметных алімпіядах розных узроўняў і кірункаў.

Падтрымка вучняў, якія праяўляюць цікавасць да пэўных вучэбных прадметаў, развіццё іх інтэлектуальных здольнасцей і пашырэнне кругагляду рэалізуюцца праз арганізацыю даследчай работы. Члены навуковага таварыста вучняў “Эўрыка” — актыўныя ўдзельнікі і пераможцы інтэлектуальных, даследчых і творчых конкурсаў розных узроўняў.

З мэтай развіцця пазнавальнай дзейнасці і творчых здольнасцей вучняў з верасня 2015 года пры гімназіі створаны і паспяхова працуе літаратурны клуб “Ізяслаўцы”, якім кіруе член Саюза пісьменнікаў, паэтэса, заслаўчанка Святлана Анатольеўна Быкава. У рабоце клуба актыўны ўдзел прымаюць 40 вучняў 4—11 класаў. Гімназісты з цікавасцю супрацоўнічаюць з Саюзам пісьменнікаў, наведваюць творчыя майстар-класы. Вынікам супрацоўніцтва становяцца пуб-лікацыі вучнёўскіх работ і вершаў у сродках масавай інфармацыі: часопісах “Бярозка”, “Качели”, “Рюкзачок”, “Маладосць”, “Серебряные ключи” і інш.

З першага года работы ва ўстанове адукацыі склаліся свае традыцыі, і многія з іх захаваліся па сённяшні дзень. Пастаяннымі і вельмі ўрачыстымі сталі святы “Пасвячэнне ў гімназісты пяцікласнікаў” і “Пасвячэнне вучняў восьмых класаў у старшакласнікі”. Зімовыя мерапрыемствы пачынаюцца з дня нараджэння гімназіі, які асабліва любяць вучні, бо ён супадае яшчэ і з днём самакіравання. Напярэдадні навагодніх свят гасцінна адчыняе свае дзверы тэатр англійскай мовы Joy з канцэртнай праграмай Gimnaziumvision пад кіраўніцтвам таленавітых педагогаў Наталлі Дзмітрыеў-ны Мілёхінай і Таццяны Іванаўны Запека. Заўсёды весела праходзіць конкурс “Міс гімназія”. Традыцыйным стала і правядзенне канферэнцыі для татаў у лютым. Восем гадоў назад з’явілася новая, яркая традыцыя святкавання Каляд — “Калядныя сустрэчы”.

Факультатыўныя заняткі “Уводзіны ў педагагічную прафесію” наведваюць не толькі гімназісты, але і вучні заслаўскай сярэдняй школы № 2 імя М.К.Пуцейкі. Адразу ж моладзі даюць устаноўку: калі выбіраеце гэты адказны шлях, настаўніцкае жыццё варта пражыць годна!

— Безумоўна, пандэмія на некаторы час парушыла наш звыклы лад жыцця, пазбавіўшы жывых зносін у той колькасці, да якой мы прывыклі, — гаворыць кіраўнік установы. — І педагогам, і вучням, і іх бацькам не хапала мерапрыемстваў, на якіх мы збіраліся разам, радаваліся поспехам, маглі проста пагаварыць і падтрымаць адно аднаго. Аднак і ў нестандартных, новых сітуацыях важна знаходзіць аптымальныя рашэнні, заўсёды быць на сувязі і адчуваць яднанне. З бацькамі актыўна ладзім зносіны ў баць-коўскіх чатах, асабліва прадукцыйнымі ў апошні час былі суботнія віртуальныя сустрэчы па вызначаных загадзя тэмах для абмеркавання згодна з узроставымі асаблівасцямі вучняў.

Да самых важных кірункаў дзейнасці вопытны Аляксандр Аляксадравіч Даманаў упэўнена адносіць работу з сям’ёй. Сучасныя падыходы дапамагаюць вывесці супрацоўніцтва з бацькамі на новы ўзровень. Так, традыцыйна ў лютым ужо некалькі гадоў запар татаў запрашаюць на канферэнцыю. Яна стала вялікім і ўжо доўгачаканым сходам, дзе бацькі м-огуць абмеркаваць набалелыя пытанні, падзяліцца сваім вопытам мужчынскага выхавання, па-чуць каментарыі і парады спецыялістаў. Сёлета ў адну з лютаўскіх субот таты пабывалі нават у ролі вучняў, каб лепш зразумець сваіх дзяцей, адчуць цяжкасці школьнага жыцця, прааналізаваць свае паводзіны і важную ролю ў сям’і.

Дырэктар звярнуў увагу, што пасля перыя-ду, калі рэальных сустрэч было менш і многія вучні былі вымушаны часова перайсці на дыстанцыйнае навучанне, псіхалагічных праблем стала больш. Адчувалася, што дзеці адвыклі ад рэальных зносін, былі напружанымі, заціснутымі, нібы іх вырвалі з нейкага свайго маленькага віртуальнага свету. Сацыяльна-педагагічная служба аператыўна ўзялася выпраўляць становішча. Ладзіліся як групавыя, так і індывідуальныя заняткі, трэнінгі для вучняў і бацькоў. Перад выпускнымі экзаменамі педагог-псіхолаг працавала і з вучнямі, і з баць-камі, каб не пакідаць іх сам-насам са сваім хваляваннем і накіраваць на ўпэўненае пражыванне няпростага экзаменацыйнага перыяду. Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба гімназіі працуе з натхненнем, энтузіязмам і асабістай зацікаўленасцю. Дарэчы, педагог-псіхолаг Інеса Янушаўна Лузан — таксама выпускніца гімназіі.

— Увогуле, як сапраўдная вялікая дружная сям’я, на шматгадовых традыцыях трымаецца і наша гімназія, — акцэнтуе ўвагу Аляксандр Аляксандравіч Даманаў. — Яны збліжаюць і яднаюць людзей, пакідаюць у памяці шмат прыемных цёплых момантаў, дазваляюць дасягаць новых вяршынь. Наш калектыў імкнецца развівацца, весці за сабой вучняў і іх бацькоў. Я люблю паўтараць натхняльныя, матывуючыя словы з верша Анатоля Вярцінскага: “Жыццё даецца, каб жыццё тварыць! Не марнаваць, не нішчыць, не бурыць, — тварыць!”

Таццяна ШЫМКО.