Каляровы настрой

- 16:41Нам пішуць

Па-асенняму шэры і хмурны дзень 20 лістапада быў яркім і каляровым для навучэнцаў Азёрскай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна і выхаванцаў ясляў-сада аграгарадка Азёры — адзначаўся Сусветны дзень дзіцяці.

Васьмікласнікі школы-інтэрната правялі для выхаванцаў старшай і інтэграванай груп дзіцячага сада сацыяльна значную акцыю, прысвечаную Дню дзіцяці. Мерапрыемства стала традыцыйным для нашай ўстановы і заклікана нагадаць усім дарослым, што дзеці і падлеткі — самыя ўразлівыя члены любога грамадства. Нездавальняючыя ўмовы для жыцця і развіцця — адно з самых распаўсюджаных парушэнняў правоў дзяцей.

Нашы дзеці правялі для малышоў гульнявую праграму “Каляровы настрой”. Вясёлыя клоўны Клёпа, Кнопа, Лёля і Боб павіншавалі дзяцей са святам, разам спявалі, танцавалі, разгадвалі загадкі, лавілі мыльныя бурбалкі, збіралі “ягадкі-малінкі”. Гульні і конкурсы сталі крыніцай радасці і весялосці не толькі для дзяцей, але і для выхавальнікаў. Удзельнікі забавы былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі. Акрамя таго, школьнікі расказалі малышам аб правілах бяспечных паводзін у сітуацыях, у якіх могуць апынуцца дашкольнікі.

Мерапрыемства стала для нашых старшакласнікаў удалым вопытам пазітыўных зносін з малымі, прымусіла іх задумацца аб магчымым выбары ў будучыні педагагічнай прафесіі.

Наталля ПІЦКО,
намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце
Азёрскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната Гродзенскага раёна.