Канікулы — час адпачынку і забаў

- 15:02Нам пішуць

У дні зімовых канікул гасцінна расчыніў дзверы Ваўкавыскі раённы цэнтр тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі. Кожны дзень быў напоўнены разнастайнымі мерапрыемствамі: інтэлектуальны аўкцыён “Спрынт эрудытаў”, гульня-падарожжа “Навагодні перапалох, або з Новым годам”, квэст-гульня “Навагодні серпанцін”, інтэрактыўная гульня “У гасцях у Снегавіка”, калядныя вячоркі.

На працягу ўсіх зімовых канікул працавала крэатыўная майстэрня “З паперы майструем як чараўнікі”. Для навучэнцаў аб’яднанняў па інтарэсах прайшла гульнявая праграма “У лесе нарадзілася ялінка”.

З 2 па 4 студзеня 2019 года дзяцей сустракаў аздараўленчы лагер “Рось”. Навучэнцы ўстаноў адукацыі горада і раёна сталі ўдзельнікамі “Зімовых забаў ў Цеаліне”. Такі падарунак на канікулах арганізавалі навучэнцам упраўленне адукацыі Ваўкавыскага раённага выканаўчага камітэта і ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Дзеці ўдзельнічалі ў тэатралізаванай пастаноўцы “Навагодні серпанцін”, сэлфі-туры “Гісторыя, захаваная ў кадры”, здзейснілі падарожжа ў IT-краіну, паўдзельнічалі ў гульнявых праграмах “У гасцях у Гнома”, забаўляльнай праграме “Піраты ў пошуках Мароза”. А яшчэ — шмат розных гульняў і конкурсаў, танцы пад знаёмыя музычныя матывы і вясёлы карагод. Галоўны зімовы чараўнік Дзед Мароз актыўна забаўляў дзяцей.

Ірына ЛЮБАТЫНСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Ваўкавыскага раённага цэнтра тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі.