Карона за перамогу

- 16:25Нам пішуць

У вясёлае свята ператварыўся творчы конкурс, дзе выбіраўся самы таленавіты, артыстычны, дасціпны вучань. Пяць навучэнцаў прэтэндавалі на званне “Містар школы”, а атрымаў гэтае званне Андрэй Летка.

Удзельнікі прайшлі праз некалькі выпрабаванняў: прадставілі самапрэзентацыю, прадэманстравалі ўзровень фізічнай падрыхтоўкі і ўменне танцаваць, паўдзельнічалі ў інтэлект-батле, заплялі касу сястрычцы.

Тытулы “Містар школы — 2017” “Містар сімпатый гледачоў” атрымаў Андрэй Летка. Ілья Матыль стаў уладальнікам тытулаў “Містар талент” і “Містар артыстызм”, Дзяніс Садыхаў — “Містар спорт” і “Містар знаходлівасць”. Званне “Містар інтэлект” і “Містар арыгінальнасць” журы прысудзіла Мікіту Хіляеву, а Ільі Целехаўцу — “Містар кемлівасць”.

Усім удзельнікам адміністрацыя навучальнай установы ўручыла граматы і салодкія прызы, а пераможцу дасталася карона.

Наталля ШМАРОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце
Конюхаўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.