Карысная праца і добры адпачынак

- 10:48Нам пішуць

Лагер працы і адпачынку “Юнацтва”, што дзейнічаў з 12 чэрвеня па 1 ліпеня на базе Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы, стаў для школьнікаў месцам атрымання практычнага вопыту, рэалізацыі творчага патэнцыялу і сацыялізацыі.

Лагер працаваў па наступных кірунках: “Я-стваральнік” (працоўны), “Я-беларус” (гісторыка-краязнаўчы), “Я-патрыёт” (патрыятычны), “Я-асоба” (сацыяльна-педагагічны). Жыццё юнакоў і дзяўчат у летніку было вельмі насычаным і разнастайным: інтэлектуальныя гульні, спартыўныя і творчыя конкурсы; псіхалагічныя трэнінгі, віртуальныя падарожжы, экскурсіі, сустрэчы з медработнікамі, супрацоўнікамі РАУС і РАНС. Удзельнікі летніка не проста адпачывалі, яны працавалі ў мясцовым КСУП “Макараўцы”, а таксама займаліся добраўпарадкаваннем прышкольнай тэрыторыі.

Летнік “Юнацтва” стаў, з аднаго боку, своеасаблівай формай арганізацыі працоўнай дзейнасці навучэнцаў, з другога — прасторай для іх аздараўлення, творчага і сацыяльнага развіцця.

Святлана КАПІЦА,
настаўніца пачатковых класаў
Канюхоўскага ясляў-сада — сярэдняй школы Бераставіцкага раёна.