Карысны дзень здароўя

- 14:38Нам пішуць

Немагчыма ўявіць жыццё дзіцяці ў садку без вясёлых забаў, шумных свят, цікавых гульняў і займальных спаборніцтваў. Дзень здароўя — адно з самых відовішчных, яркіх і эмацыянальных масавых мерапрыемстваў.


19 студзеня ў нашым дзіцячым садку прайшло спартыўна-забаўляльнае свята “Дзень здароўя”. Разам з казачным героем Ваўком-спартсменам прайшлі вясёлыя эстафеты, танцы. Спаборніцтвы былі арганізаваны такім чынам, каб кожны ўдзельнік змог праявіць сваю сілу, спрытнасць, кемлівасць.

Па выніках спаборніцтваў перамагла дружба, бо дзіцячы сад — гэта адна вялікая дружная сям’я, а ў сям’і няма месца для пройгрышу. Ды і галоўнае не перамога, а ўдзел. Усім удзельнікам дня здароўя былі ўручаны пачастункі. Мерапрыемства атрымалася шумным, вясёлым і вельмі актыўным. Хочацца верыць, што нашы дзеці захаваюць моцнае здароўе на доўгія гады.

Ларыса ПРАЎЛУЦКАЯ,
кіраўнік фізічнага выхавання ясляў-сада “Дубок” Астраўца.