Конкурс для педагогаў «Мая Scratch гісторыя»

- 14:39Нам пішуць

Стартаваў адкрыты конкурс для педагогаў, якія ажыццяўляюць навучанне праграмаванню ў асяроддзі Scratch ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.

Фота да матэрыялу: Конкурс для педагогаў «Мая Scratch гісторыя».Конкурс праводзіцца ў намінацыях «Scratch-гісторыя: мой дэбют» і «Scratch-гісторыя: вопыт майстра» ў два этапы. Для ўдзелу ў першым этапе неабходна да 15 лістапада 2018 года запоўніць заяўку на ўдзел і загрузіць конкурсную працу. На падставе заяўкі і прадстаўленых матэрыялаў будуць вызначаны ўдзельнікі другога этапа конкурсу, дзе ўдзельнікам трэба будзе публічная абарона конкурсных работ.

Пераможцы конкурсу атрымаюць дыпломы і прызы ад Парка высокіх тэхналогій.

Падрабязная інфармацыя тут: Порядок проведения открытого конкурса для педагогов «Моя Scratch-история».