Конкурс патрыятычнай песні

- 16:06Нам пішуць

Навагрудскі раённы камітэт БРСМ з 10 па 15 сакавіка праводзіў акцыю “Я — грамадзянін!”. У рамках гэтай акцыі адбыўся раённы конкурс патрыятычнай песні.

Усе ўстановы адукацыі горада і раёна прынялі ў ім удзел, і наша школа — не выключэнне. Вучні 9 класа Ладзеніцкага дзіцячага сада — базавай школы выканалі песню “Мы маладыя”. Удзельнікі атрымалі ганаровыя граматы, падарункі і вялікую асалоду ад канцэрта.

Кацярына ТАРАСКЕВІЧ,
сакратар пярвічнай арганізацыі БРСМ Ладзеніцкага дзіцячага сада — базавай школы.