Высокаўскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесіянальна-тэхнічны каледж – гэта цудоўная лабараторыя, дзе ствараецца будучыня сельскай гаспадаркі, а кожны навучэнец закладвае падмурак будучыні нашай краіны. Педагагічны калектыў каледжа смела эксперыментуе, працуе над удасканаленнем сістэмы адукацыі, якая забяспечвае запатрабаванні кожнага навучэнца ў адпаведнасці з яго схільнасцямі, інтарэсамі і магчымасцямі. Вялікая ўвага надаецца фарміраванню ў навучэнцаў навыкаў творчай, навукова-даследчай дзейнасці, захаванню і падтрымкі здороўезберегаючага адукацыйнага асяроддзя.
Сумесна з навучэнцамі выкладчыкі актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх мерапрыемствах каледжа, якія арганізуюцца творчымі педагогамі пры падтрымцы дырэктара каледжа Шурхая Аляксандра Васільевіча і адміністрацыі. А на працягу года такіх мерапрыемстваў праходзіць вельмі шмат. Гэта гутаркі і лекцыі, прадметныя тыдні і навукова-практычныя канферэнцыі, тэматычныя класныя гадзіны і вечарыны, віктарыны і конкурсы, спартыўныя мерапрыемствы, агляды мастацкай самадзейнасці і г. д..
У нашай навучальнай установе стала традыцыяй штогод праводзіць тыдні па прадметах спецыяльнага і агульнаадукацыйнага цыклаў, якія спрыяюць разумоваму развіццю, глыбейшаму вывучэнню прадметаў, стварэнню ў вучэбнай групе атмасферы зацікаўленасці да вывучаемага матэрыялу, дасягненню пастаўленай мэты, выхаванню пачуцця адказнасці за выкананую працу.
Нядаўна ў каледжы прайшоў тыдзень навучальных прадметаў па спецыяльнасці 3-74 06 51 “Тэхнічнае забеспячэнне сельскагаспадарчых работ”. У праграму тыдня ўваходзілі розныя конкурсы: разборка і зборка высявальных апаратаў сеялкі, усталяванне паветранага фільтра на трактар Беларус-1221, рэгулёўка сферычных ролікаў пераходнай рамкі нахіленай камеры камбайна КЗС-10К. Была арганізавана тэматычная выстава тэхнічнай літаратуры, праведзена экскурсія на сельскагаспадарчае прадпрыемства. Віктарына “Лепшы знаўца сельскагаспадарчых машын” сабрала на сцэне актавай залы навучэнцаў 2-3 курсаў. У рамках тыдня быў праведзены адкрыты ўрок з выкарыстаннем тэхналогіі калектыўнай творчай дзейнасці, а таксама быў арганізаваны выпуск насценгазет і іншае. Выкладчыкі спецыяльных прадметаў ЮнчыцВ.І., Васілеўскі А.С. і Юрко А.В. падчас гэтага тыдня выявілі добрыя арганізатарскіяз дольнасці. Была створана творчая працоўная атмасфера мерапрыемства; цікава, разнастайна вызначаны формы правядзення тыдня, што выклікала вялікую зацікаўленасць навучэнцаў. На конкурсе па разборцы і зборцы высявальных апаратаў сеялкі і замене паветранага фільтра на трактар навучэнцы паказалі высокі ўзровень падрыхтоўкі, прафесіяналізм. Конкурс прафесійнага майстэрства, які праходзіў у два этапы, тэарэтычны і практычны, выявіў лепшых будучых працаўнікоў і спецыялістаў. Дзеці з годнасцю спаборнічалі паміж сабой на хуткасць і дакладнасць выканання заданняў па агрэгатаванні трактара Беларус-1221 з плугам ПНО-(3+1) – 42 і машынай МТТ-9. Яны паказвалі не толькі выдатны ўзровень ведаў і ўменняў, але і рабілі гэта ў кароткі час.
Завяршыў прадметны тыдзень конкурс прэзентацый і рэфератаў па розных відах сельскагаспадарчай тэхнікі. Дзеці доўга рыхтаваліся да гэтага мерапрыемства. Была праведзена вялікая праца па вывучэнні спецыяльнай літаратуры і інтэрнэт-рэсурсаў.
Закрыццё прадметнага тыдня прайшло на лінейцы каледжа ўзнагароджаннем лепшых і самых актыўных удзельнікаў.
Тыдзень дазволіў даць навучэнцам цэласнае ўспрыманне таго ці іншага навуковага факта. Навучэнцы паказалі добрыя веды па спецдысцыплінах, уменне выкарыстоўваць веды ў розных сітуацыях, навучыліся знаходзіць неардынарныя рашэнні цяжкіх пытанняў.
На высокім узроўні праходзяць і іншыя мерапрыемствы ў Высокаўскім ДСПТК. Выкладчыкі ўмела выкарыстоўваюць метады самаарганізацыі пазнавальнай дзейнасці вучняў, заахвочваюць іх ініцыятыву, ствараюць спрыяльныя ўмовы для эмацыйнай адкрытасці і магчымасці самарэалізавацца.
Кіраўніцтва каледжа і ўвесь педагагічны калектыў стварае неабходныя ўмовы, каб навучэнцы валодалі глыбокімі спецыяльнымі ведамі, уменнямі і навыкамі па абранай спецыяльнасці, былі гатовыя ўкараняць у вытворчасць прагрэсіўныя тэхналогіі і здольныя паспяхова працаваць у арганізацыях народна-гаспадарчага комплексу нашай краіны.
Анатоль Юрко,выкладчык спецыяльных дысцыплін УА «Высокаўскі ДСПТК»