На базе дзіцячага садка “Дубок” Астраўца прайшло метадычнае аб’яднанне педагогаў дашкольнай адукацыі раёна па тэме “Удасканаленне развіццёвага адукацыйнага асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі” з прэзентацыяй “Лэпбук — новая цікавая тэхналогія для дашкольнікаў”.
У наш час кожны педагог шукае новыя падыходы, ідэі ў сваёй педагагічнай дзейнасці. Таму мы пачалі вывучаць і выкарыстоўваць у сваёй рабоце цікавую незаменную метадычную дапамогу — лэпбук. Усім вядома, што лепш запамінаецца тое, што нам цікава, што было эмацыянальна афарбавана. Як жа зрабіць так, каб матэрыял застаўся ў памяці дзіцяці, каб яно магло навучыцца карыстацца ведамі, захацела самастойна пашырыць іх. І мы знайшлі новае рашэнне — зрабіць лэпбук. Актуальнасцю з’яўляецца тое, што лэпбук — гэта выдатны спосаб замацавання і паўтарэння матэрыялаў тэматычнага тыдня або прадмета даследавання.
Было цяжкавата мару ўвасобіць у рэальнасць, але творчасць і жаданне педагогаў зрабіць нешта новае перасягнулі нашы чаканні. Дзеці з вялізным здавальненнем гуляюць з кнігай, тым самым паўтараючы і замацоўваючы пройдзены матэрыял. Пабачыўшы, як дзеці займаюцца з лэпбукам, педагогі вырашылі не спыняцца на дасягнутым, прадоўжыть работу ў гэтым напрамку, але з дапамогай бацькоў.
Ірына ГАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада “Дубок” Астраўца.