Лепшыя бабруйскія валейбалісты

- 15:00Нам пішуць

4 лістапада ў спартыўнай зале гандлёвага каледжа ў рамках Алімпійскага руху прайшлі спаборніцтвы па валейболе сярод навучэнцаў сярэдніх школ № 3, 9, 21, 24 і каманды БДГЭПТК.

Адкрыццё турніру суправаджалася паказальным выступам юных гімнастаў з БСДЮШАР (трэнер Ж.І.Касінава, Д.А.Купрын). Каманды сярэдніх школ выступалі змяшаным складам (юнакі і дзяўчаты). Турнір па валейболе прайшоў відовішчна ў духу суперніцтва і ўзаемапавагі. У выніку спаборніцтваў прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: I месца — сярэдняя школа № 24, II месца — сярэдняя школа № 3, III месца — сярэдняя школа № 21. Таксама былі вызначаны намінацыі для ўдзельнікаў спаборніцтваў: “Лепшы нападаючы”, “Лепшы абаронца”, “Лепшы падаючы”. Прызёры спаборніцтваў былі ўзнагароджаны салодкімі прызамі і дыпломамі.

Алена ЖВАНІЯ,
метадыст Бабруйскага дзяржаўнага гандлёва-эканамічнага прафесійна-тэхнічнага каледжа.