У Азербайджане з’явілася неабходнасць стымуляваць продажы прадуктаў інтэлектуальнай уласнасці на знешнім рынку, паведамляе Trend.
Асаблівую ролю ў гэтым адыграе стварэнне так званага лічбавага моста, работа над якім вядзецца сумесна з інфармацыйна-вылічальным цэнтрам (ІВЦ) Міністэрства транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджана. “Пазалетась мы падпісалі з ІВЦ дакумент пра стварэнне ў краіне інфраструктуры бяспекі лічбававага подпісу. З нашага боку ўсе работы завершаны. Мы лічым, што ўжо з’явілася неабходнасць стымулявання продажаў прадуктаў інтэлектуальнай уласнасці на знешнім рынку. Па гэтым пытанні мы сёння маем зносіны з інфармацыйна-вылічальным цэнтрам і рыхтуемся рэалізаваць гэты праект”, — сказалі ў кампаніі.
Як заявілі раней у ІВЦ, намаганні цэнтра ў цяперашні час накіраваны на прызнанне азербайджанскага е-подпісу ў іншых краінах. У сувязі з гэтым плануецца сфарміраваць новую інфраструктуру так званага сертыфікацыйнага
цэнтра, які адыгрывае ролю моста з краінамі рэгіёна. Перамовы ў гэтым напрамку вядуцца з Турцыяй, і вызначаюцца тэхналагічныя падыходы для рэалізацыі пастаўленай мэты. Перавагай стане тое, што кожны грамадзянін, знаходзячыся ў сябе ў офісе або дома, зможа адкрыць банкаўскі рахунак у Турцыі або падпісаць неабходны яму дакумент. Цэнтр паралельна працуе над узаемным прызнаннем е-подпісу і з іншымі краінамі.