Лідар – гэта стыль жыцця

- 11:55Нам пішуць

Добры дзень, паважаная рэдакцыя газеты “Настаўніцкая”. З прывітаннем да Вас педагог-арганізатар Мельніцкай базавай школы Маларыцкага раена Брэсцкай вобласці Клаўдзія Рыгораўна Буян.

Выпісваю любімую мною газету рэгулярна, з таго часу, як пачала працаваць у школе. Праўда, педагагічны стаж у мяне не вялікі, усяго тры гады. І таму, напэўна, мне яшчэ рана пісаць у газету і дзяліцца вопытам работы. Але ўсе ж вырашыла. Падумала: а чаму і не. Пэўных поспехаў я ўсе ж дабілася за гэты кароткі час.

Мая пасада прадугледжвае разнастайны спектр работы. Але мне хочацца падзяліцца вопытам у выхаванні лідара у дзіцячым калектыве. Лідар есць у кожнай школе. Толькі патрэбна своечасова заўважыць яго і развіваць здольнасці кіраўніка. Ды і як у грамадстве без лідара? Інакш гэта маса, натоўп, здольны на непрадказальныя учынкі.

Менавіта лідары вядуць натоўп да мэты, у цяжкія моманты прыходзяць на дапамогу. Як тут не ўспомніць горкаўскага Данка, які выратаваў жыцце людзям, вывеўшы іх з цемры, гушчару.

Сапраўдны лідар у школьным калектыве – гэта знаходка для педагога-арганізатара, бо ен з’яўляецца яго правай рукой. Ды і вучню яшчэ не раз спатрэбяцца ў жыцці арганізатарскія здольнасці. Вось пагэтаму трэба як мага раней укладваць у такіх дзяцей тое, што патрабуе сенняшні дзень. Выхоўваць чалавека з правільнай актыўнай грамадзянскай пазіцыяй.

Калі ў юнае цела ўкладваць высакароднае выхаванне, то яно будзе жыць і квітнець у ім на працягу ўсяго жыцця, і ні дождж, ні засуха не змогуць знішчыць яго. Дзеці павінны быць добра ўзброены для барацьбы за нашы ідэалы. Настаўнік працуе над самай адказнай задачай: ён фарміруе чалавека. Менавіта такую задачу я паставіла перад сабой з самага пачатку сваёй педагагічнай дзейнасці.

Безумоўна, праца ў школе патрабуе многа фізічных і духоўных сіл. А працаваць удвая цяжэй, таму што гэта дзеці гіперактыўныя, ініцыятыўныя, у іх мноства ідэй. Калі звычайнае дзіця дзесьці можна угаварыць, пераканаць, то лідар – асоба несакрушальная.

Але ж і плюсаў у рабоце з лідэрам вялікае мноства: сам становішся больш адказным, чулым, ты проста абавязаны усюды паспяваць, прымаць важныя рашэнні.

Для сябе перш-наперш уясніла: каб было цікава дзецям, не патрэбна “навязваць” свае ідэі, а прыслухоўвацца да думкі вучняў, улічваць іх інтарэсы.

Першы год працы быў цяжкім, не магла вызначыць, з чаго пачынаць. Але паступова пры падтрымцы дырэкцыі школы, вопытных калег-педагогаў усё стала на свае месца. План работы быў састаўлены такім чынам, што кожны рабочы дзень – гэта цікавыя мерапрыемствы, конкурсы, акцыі. Сумаваць і доўга раздумваць проста не было часу.

І вось сення ў мяне есць свая “актыўная група”, якая “прапаноўвае, ініцыіруе, дзейнічае”.
Спачатку дзеці нясмела, а часам неахвотна ўдзельнічалі ў нашых мерапрыемствах, але, дзякуючы таму, што ўсе, што праводзіцца ў школе, гэта у асноўным, іх ідэя, актыўнасць павысілася. А тут яшчэ ў школе пачалі працаваць гурткі “Юны тэатрал”, “Мастацкае слова”, дзе дзеці вучацца акцерскаму майстэрству, майстэрству выразна чытаць, дэкламаваць вершы са сцэны. А зусім нядаўна адбылася ў школе сустрэча з быўшым дыктарам Брэсцкага абластнога радыё Аляксандрам Якаўлевічам Кавальчуком, які правёў вучням майстар-клас. І тут адбылося нечаканае: кожнаму вучню хацелася паказаць сваё майстэрства.наперабой чыталі вершы Р. Барадуліна, Р. Раждзественскага, Эдзі Агняцвет, С. Міхалкова і іншых паэтаў. Дзяцей нібы падмянілі. Дзе ўзяліся смеласць, вольнасць?

2 гады запар я вяла фотагурток, які з вялікм задавальненнем наведвалі дзеці. Мы фатаграфавалі ўсё: і школьныя мерапрыемствы, і памятныя мясціны ў час экскурсій і турпаходаў па родным краі, а затым рабілі фотавыставы. Галоўны прынцып маей работы – выяўляць творчыя здольнасці кожнага вучня. Я ўпэўнена: не бывае неталенавітых дзяцей. Стараюся выявіць тое “зерне” таленту, якое ёсць у кожным вучні сваё, уцягваючы яго ў работу школы, прывабліваючы разнастайным зместам праводзімых мерапрыемстваў.

У цяжкіх жыццёвых сітуацыях падтрымліваю дзяцей словам, пасяляю ў іх веру ў свае сілы. І паступова дзеці, як бы, “адрадзіліся”. Тыя , з кім часта прыходзілася “ваяваць”, сталі мне надзейнай апорай.

Можа таму ў нашай школе няма ніводнага праванарушэння.
Выхаванне лідара – асноўны кірунак у маёй рабоце. За лідарам дзеці цягнуцца, бяруць з яго прыклад, ахвотна выконваюць даручэнні, прапаноўваюць сваю дапамогу. Лідар у нашай школе – аўтарытэт.
І вось калі ў лютым 2014/2015 навучальным годзе стала вядома, што праходзіць рэспубліканскі конкурс “Піянер года – 2015” , мы адназначна вырашылі прымаць удзел. Часу было не так многа. Патрэбна было дзейнічаць.

Савет піянерскай дружыны даверыў абараняць гонар на прэстыжным конкурсе Анастасіі Саўчук, вучаніцы 9 класа. І пачалася вялікая індывідуальная работа па ўдасканальванню лідарскіх якасцей: гутаркі “Прыгожая постаць – залог поспеху”, “Як навучыцца валодаць сабой у час публічных выступленняў”, “Я – Лідар! Я – Грамадзянін!”, а таксама над дыкцыяй, развіццю вакальных даных, артыстычнасці. Шмат увагі ўдзялялі самаацэнцы і “баявому настрою”. Дапамагло і тое, што жыццевае крэда Насці “Правіла трох Н: Няма Нічога Немагчымага”. А калі яна бралася за якую-небудзь справу, то абавязкова дабівалася поспехаў.

Многа прыйшлося папрацаваць і пры падрыхтоўцы конкурсных заданняў: партфоліа піянера-лідэра “Ініцыірую. Прапаноўваю. Дзейнічаю.”; самапрэзентацыя “Я – піянер! Я – лідар! Я – грамадзянін!”; турнір эрудытаў “Піянеррынг”; дуэт лідэраў “Час адзіных дзеянняў.”

І вынік нашай стараннай працы – 3 месца, на раённым конкурсе і на абласным. Безумоўна, гэта радасць і для самой вучаніцы, і для мяне. Доўга не верылася, што наша невялічкая базавая школа змагла заняць пачэснае прызавое месца сярод шматлікіх школ раёна і вобласці. Але з другога боку – гэта невыпадкова. Толькі крапатлівая праца і сістэма выхаваўчай работы ў нашай школе далі такія вынікі.

І вось зноў люты, але ужо 2015/2016 навучальнага года. Хто будзе ўдзельнічаць у новым конкурсе “Лідар года – 2016” сумненняў і разважанняў не было. Гэта вучаніца 6 класа Мірчук Ганна. Ганна з’яўляецца старшынёй Савета піянерскай дружыны “Арыенцір”, актывістка, ні адно мерапрыемства ў школе не абыходзіцца без удзелу дзяўчынкі, выдатніца вучобы.

За актыўную дзейнасць вучаніца не раз атрымоўвала ўзнагароды, падзякі. Летам 2015 года ёй прапанавалі паехаць у рэспубліканскі піянерскі лагер “Лідар-патрыёт”. А ў гэтым навучальным годзе Ганну ўзнагародзілі пуцёўкай у рэспубліканскі лагер “Зубраня”, адкуль вучаніца прывезла многа цікавых ідэй, якія мы увасабляем у школе. У лагеры вучаніцу выбралі у дзіцячую палату Цэнтральнага Савета ГА “Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя”. Усе члены якой атрымалі заданне: стварыць суполку у сацыяльнай сетцы “УКантакце”. І з гэтым заданнем вучаніца справілася лепш за ўсіх.

Але вернемся да конкурсу “Лідар года – 2016”. Ганна Мірчук прадстаўляла на раённым конкурсе сваё партфоліа лідара “Гісторыя майго поспеху”, “Свет, я чую цябе” , самапрэзентацыю “Мая грамадзянская пазіцыя”; сацыяльны праект “Практыка, магчымасці, унікальнасць”; “Інтэллект – лепшы брэнд”; дуэт лідараў “Лідар-сюрпрыз.”

І цяпер мы ужо першыя сярод 16 школ раена, хоць дастойных прэтэндэнтаў на перамогу было многа.
Яшчэ раз хочацца падкрэсліць: лідэрамі не нараджаюцца. Імі становяцца у выніку крапатлівай работы як школы, так і самога вучня.

І на сенняшні дзень падрыхтоўка лідэраў, арганізатараў дзіцячых і маладзежныхграмадскіх аб’яднанняў з’яўляецца першароднайзадачайі перспектыўным напрамкам дзейнасці Мельніцкай базавай школы Маларыцкага раена Брэсцкай вобласці.