Любыя праяўленні тэрору і насілля непрымальныя

- 11:43Інфармацыйная гадзіна

Міністэрства замежных спраў Беларусі назвала спробу замаху на жыццё Прэзідэнта Венесуэлы варварскім і бесчалавечным актам тэрарызму. Пра гэта гаворыцца ў афіцыйным акаўнце ў Facebook.

“Спроба замаху 4 жніўня на жыццё Прэзідэнта Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла Нікаласа Мадуры, у выніку якой атрымалі раненні 7 чалавек, з’яўляецца варварскім і бесчалавечным актам тэрарызму. Выкарыстанне такіх агідных метадаў у палітычнай барацьбе не будзе ніколі прынята Беларуссю. Мы будзем заўсёды непрымірымымі да любых праяўленняў тэрору і насілля”, — гаворыцца ў заяве.

Толькі народ Венесуэлы і выключна шляхам мірнага дыялогу ў рамках прававога поля і Канстытуцыі мае права вызначаць метады вырашэння складаных сітуацый і спосабы вырашэння ўсіх рознагалоссяў у венесуэльскім грамадстве, адзначылі ў МЗС.

“У гэты цяжкі момант Беларусь побач з Венесуэлай. Жадаем хутчэйшага выздараўлення пацярпеўшым”, — гаворыцца ў паведамленні.