Мабільная бібліятэка

- 16:19Нам пішуць

У рамках акцыі «Літаратурнае ўзварушэнне» вучні сярэдняй школы № 4 Магілёва сталі ўдзельнікамі праекта «Мабільная бібліятэка», які быў арганізаваны дзіцячай бібліятэкай – філіялам № 2. У фае школы для навучэнцаў старшых класаў прайшлі віртуальныя віктарыны па вядомых для іх творах. На інфармацыйных плакатах, прапанаваных навучэнцам, былі надрукаваныя пытанні і пазначаны QR-коды кніг. Менавіта яны, у выпадку няправільнага адказу ці яго адсутнасці, і вядуць чытача ад малюнка да правільнага адказу на пытанне, да самой кнігі і яе тэксту. Акрамя гэтага, педагогам і навучэнцам прапаноўваліся тэксты невялікіх апавяданняў для запампоўкі.

Прагрэс не стаіць на месцы, з дапамогай гэтага праекта можна пры-навучаць маладое пакаленне да чытання кнігі, спачатку да электроннай, а затым і да сапраўднай. Мабільная бібліятэка – гэта зручны спосаб для навучэнцаў пазнаёміцца з кнігай з дапамогай сучасных тэхналогій. Спадзяёмся, што такія сустрэчы ў сценах нашай школы стануць традыцыйнымі.

Алена СТУДНЕВА,
намеснік дырэктара сярэдняй школы № 4 Магілёва.