Магілёўская вобласць лідзіравала ў спаборніцтвах “Снежны снайпер”

- 11:40Спартыўныя падзеі

Напрыканцы лютага ў сталіцы прайшоў фінал адных з самых масавых спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне, лыжных гонках і стральбе з пнеўматычнай зброі “Снежны снайпер” на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Усяго ў спаборніцтвах узялі ўдзел 196 навучэнцаў школ з усіх абласцей краіны і Мінска (98 дзяўчат і 98 хлопцаў). Па традыцыі гэта лепшыя стралкі і лыжнікі, якія не займаюцца біятлонам ці лыжнымі гонкамі ў спецыялізаваных вучэбна-спартыўных установах. Спаборніцтвы праводзіліся па дзвюх узроставых групах: малодшая — юныя спартсмены 2004—2005 гадоў нараджэння, і старэйшая — спартсмены 2002—2003 гадоў нараджэння.Праграма турніру складалася са стральбы з пнеўматычнай вінтоўкі і лыжных гонак. Пераможцы вызначаліся асобна сярод хлопцаў і дзяўчат, а таксама ў лыжных гонках і дваябор’і.
У выніку ў камандным першынстве сярод хлопцаў і дзяўчат у старэйшай узроставай групе лідзіравала Магілёўская вобласць, на другім месцы аказаліся прадстаўнікі Гродзенскай вобласці, на трэцім — спартсмены сталічнага рэгіёна. У малодшай узроставай групе лідарамі зноў сталі прадстаўнікі Магілёўскай вобласці, на другім месцы — таленты Гродзенскай вобласці, замыкае тройку лідараў сталіца.

Падрыхтавала Наталля АЛЁХІНА.