Маладзежныя праекты ў дзеянні

- 12:06Нам пішуць

Ва ўстановах адукацыі раёна ў рамках Міжнароднай ініцыятывы ЮНІСЭФ “Горад, дружалюбны да дзяцей” па ініцыятыве Маладзежнага парламента пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў рэалізуецца шэраг цікавых праектаў. Многія з іх атрымалі падтрымку раённага выканаўчага камітэта, аддзела адукацыі, спорту і турызму, устаноў кудьтуры, іншых грамадскіх арганізацый.

Аб рэалізацыі праекта “Музей у чамадане”можна пазнаёміцца, наведаўшы, размешчаную ў гарадской бібліятэцы, экспазіцыю найбольш цікавых экспанатаў школьных музеяў. 8 красавіка прадстаўнікі Маладзежнага парламента пабывалі на яе адкрыцці. Так званая ідэя стварэння “музея ў чамадане” заключаецца ва ўменні хутка разгарнуць мабільную выставу, у якой можна маніпуляваць музейнымі прадметамі і вывучаць гісторыю на прыкладзе асобнага экспаната. Найбольш цікавыя з іх і прадстаўлены наведвальнікам. Гэта калекцыі грашовых знакаў з фондаў музеяў Валеўскага, Вераб’евіцкага дзіцячых садоў-сярэдніх школ, вышываныя рушнікі, плеценыя карункі, саматканыя паясы з музея Пятрэвіцкагадзіцячага сада – сярэдняй школы.Дакументальныя звесткі аб жыццёвым і творчым шляху народнай настаўніцы СССР, заслужанай настаўніцы БССР Гаховіч В.Г.прадстаўлены з музея гімназіі №2 Навагрудка.

Выстава цікавых экспанатаў будзе працаваць да 24 красавіка. У гэты ж дзень прадстаўнікі Маладзёжнага парламента наведалі сярэднюю школу №1 Навагрудка, каб асабіста прыняць удзел у рэалізацыі праекта“Дынамічны перапынак: лёгка і цікава”, які ажыццяўляюць вучні школы.Па праекту старшакласнікі-валанцеры разам з дарослымі дапамагаюцьдзецям карысна арганізаваць свой вольны час на школьным перапынку. Падчас майстар-класа дзеці і падлеткі развучылі комплекс фізічных практыкаванняў, танцавальных рухаў, аформілі калаж “Рух – гэта жыццё”. І настаўнікі, і дзеці ўпэўнены, што правільна арганізаваны адпачынак на перапынку проста неабходны для паспяховай вучобы.

Вопыт работы па праекту юныя парламентарыі будуць актыўна выкарыстоўваць у сваіх установах адукацыі.

Святлана Крынская ,
куратар Маладзёжнага парламента
пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў